Пратэсты ў Венесуэле (з 2014)

Пратэ́сты ў Вэнэсуэ́ле ў 2014 годзе (ісп.: Protestas en Venezuela de 2014) — масавыя пратэсты і дэманстрацыі супраць сацыялістычнага ўрада прэзідэнта Нікаласа Мадуры, выкліканыя высокім узроўнем злачыннасці і хранічным дэфіцытам асноўных тавараў[7][8]. Віна за гэта была ўскладзеная на эканамічную палітыку венесуэльскага ўрада з яго строгім кантролем цэн3, з-за чаго інфляцыя дасягнула аднаго з найвышэйшых паказчыкаў у свеце[9][10], а ў краіне назіраецца суцэльная недастача прадуктаў і іншых тавараў[10]. Прэзідэнт Мадура, аднак, абвясціў, што супраць яго ўрада вядзецца «эканамічная вайна», у прыватнасці абвінаваціў капіталізм[11]. Незадаволеныя грамадзяне адказалі пратэстамі па ўсёй краіне; у выніку сутычак з’явіліся ахвяры, параненыя і затрыманыя.

Пратэсты ў Венесуэле (з 2014)
Дата з 4 лютага 2014 года
Месца Венесуэла
Прычына карупцыя
эканамічны крызіс (недахоп харчовых і гаспадарчых тавараў)
строгі кантроль дзяржавы над эканамічнай палітыкай, высокі ўзровень злачыннасці
Вынік беспарадкі і сутыкненні працягваюцца
Змены Паражэнне чавістаў на парламенцкіх выбарах 2015 года
Праціўнікі
Венесуэльская апазіцыя
Народная воля
Круглы стол дэмакратычнага адзінства
Антыўрадавыя пратэстоўцы і студэнты
Урад Венесуэлы
Баліварыянская нацыянальная паліцыя
Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы
Камуністычная партыя Венесуэлы
Рэвалюцыйны рух Тупамара
Калектывас

Праўрадавыя пратэстоўцы і студэнты

Камандуючыя
Леапольда Лопес
Марыя Карыа Мачада, Хуан Гуайдо
Нікалас Мадура
Дыясдада Кабелья
Густава Гансалес Лопес
Агульныя страты
43 загінулых[1][2] і 50 забітых[3], ад 66[4] да 150 параненых[2], больш за 100 арыштаваных[5]

З красавіка 2017 года загінулі 110 чалавек[6]

Дэманстрацыя ў Маракайба (16 лютага 2014)
Студэнцкая дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Нікаласа Мадуры

Першыя пратэсты супраць злачыннасці пачаліся ў студзені 2014 годзе пасля таго, як актрыса і былая Міс Венесуэла Моніка Спір з мужам былі забітыя 6 студзеня ў машыне, у якой у гэты момант знаходзілася і іх пяцігадовая дачка[12][13]. У лютым адбыўся яшчэ адзін эпізод са спробай згвалтавання студэнткі ва ўніверсітэцкім кампусе Сан-Крыстобаля, які вывеў на вуліцы студэнтаў; гэтыя пратэсты перакінуліся і на іншыя гарады, дзе да іх далучыліся лідары апазіцыі[14]. Студэнцкія пратэсты супалі са святкаваннем двухсотгоддзя бітвы пад Ла Вікторыяй 12 лютага 1814 года падчас Венесуэльскай вайны за незалежнасць, у якой прыхільнікі незалежнасці ва ўмовах недахопу ўзброеных сіл выдавалі зброю студэнтам і семінарыстам. Таму гэтая дата таксама адзначаецца як Нацыянальны дзень моладзі.

Пратэсты 2014 года атрымалі назву «Венесуэльскай вясны» паводле аналогіі з Арабскай вясной[15][16][17].

Прычыны правіць

У Венесуэле і суседніх краінах высокі паводле сусветных стандартаў узровень карупцыі. З часу першага апублікавання берлінскай НДА Transparency International (TNI) індэксу ўспрыняцця карупцыі Венесуэла стала займала ў ім апошнія месцы (напрыклад, у 2008 годзе — 158-я з 180 краін, найгоршая ў Амерыцы пасля Гаіці[18]; у 2012 годзе — у дзясятцы найгоршых краін разам з Бурундзі, Чадам і Гаіці[19]) і ў рэйтынгу 2013 года знаходзілася на 160-м месцы з 175[20]. Паводле звестак TNI, найбольш карумпаванымі ў Венесуэле з’яўляюцца паліцыя, суды і парламент[21].

Эканамічная палітыка венесуэльскага ўрада спрычыніла найвышэйшы ўзровень інфляцыі ў свеце і значны дэфіцыт прадуктаў і іншых тавараў[10]. У краіне не стае, напрыклад, туалетнай паперы, цукру, малака, кавы[22]. Прэзідэнт Мадура ж лічыць прычынай гэтага «эканамічную вайну» супраць яго кабінета[11].

У 2013 годзе Венесуэла правяла дэвальвацыю ўласных грошай[23]. У краіне не стае цвёрдай валюты для сплаты пазыкаў. Урад вінны найбуйнейшай прыватнай кампаніі «Empresas Polar», якая займаецца харчовай вытворчасцю, 463 мільёны долараў ЗША, з-за чаго прадпрыемства не можа разлічыцца з замежнымі пастаўшчыкамі[24]. Замарожаны галоўны чыгуначны праект краіны, бо Венесуэла не мае 7,5 мільярдаў долараў і вінаватая Кітайскай чыгунцы $500 мільёнаў[25]. З пачатку 2014 года такія міжнародныя авіякампаніі, як Air Canada, Air Europa, American Airlines і United Airlines, прыпынілі дзейнасць у Венесуэле, паколькі яе запазычанасць склала 3,3 мільярды долараў[26][27][28].

Манетарная палітыка ўрада прывяла да таго, што ў краіне не хапае лекаў і іншых медыкаментаў[24]. Венесуэльскі ўрад перастаў публікаваць медыцынскую статыстыку ў 2010 і не выдзяляе дастатковых сродкаў на медыцыну; па прызнанні ўрачоў, 9 з 10 вялікіх шпіталяў маюць толькі 7% неабходных медыкаментаў, а прыватныя ўрачы паведамляюць, што «незлічоная колькасць» пацыентаў памірае ад лёгка вылечных хвароб толькі з-за «эканомікі, што коціцца ўніз»[29].

Кожную 21 хвіліну ў Венесуэле забіваюць чалавека[30][31]. За першыя два месяцы 2014 года ўжо загінулі каля 3000 чалавек, што на 10% больш за мінулагодні аналаг і на 500% больш ад часу прыходу да ўлады Уга Чавеса[32]. Пасля забойства актрысы і былой Міс Венесуэлы Монікі Спір з мужам у пачатку студзеня на вачах у іх пяцігадовай дачкі брытанскі тэлеканал «Channel 4» назваў Венесуэлу «адной з найнебяспечнейшых краін свету, у якой пры прэзідэнцтве Уга Чавеса расквітнела злачыннасць, і падчас узброеных рабаванняў часта ўчыняюцца забойствы»[12]. Колькасць загінулых за мінулае дзесяцігоддзе супастаўная з колькасцю ахвяр у Іракскай вайне[33].

Падзеі правіць

8 студзеня 2014 года пасля таго, як стала вядома пра забойства Монікі Спір і яе былога мужа, у сталіцы Венесуэлы Каракасе пачаліся пратэсты. 23 студзеня апазіцыйныя палітыкі Леапольда Лопес і Марыя Карына Мачада распачалі кампанію па пазбаўленні Мадура пасады пад назвай La Salida (Сыход). Яны заклікалі дабіцца сыходу прэзідэнта шляхам грамадзянскіх пратэстаў і запрасілі да ўдзелу ў акцыях студэнтаў.

4 лютага студэнты Андскага ўніверсітэта пратэставалі супраць неабароненасці і спробы згвалтавання студэнткі. На наступны дзень іх падтрымалі студэнты ўніверсітэта Алехандра Гумбальта, яшчэ праз дзень — каталіцкага ўніверсітэта Тачыры. Пасля затрыманняў да акцый падтрымкі далучыліся іншыя ўніверсітэты.

12 лютага адбыўся агульнанацыянальны страйк, які прайшоў у 38 гарадах краіны і быў прымеркаваны да 200-годдзя Дня моладзі і бітвы пад Ла Вікторыяй. Пасля спробы паліцыі разагнаць дэманстрацыі і выкарыстання зброі пратэсты сталі разгарацца[34][35]. Першым загінулым пратэстоўцам стаў Васіль Дакоста, забіты стрэлам у галаву. Пазней у гэты ж дзень у Каракасе былі забітыя яшчэ адзін пратэстовец Роберт Рэдман і адзін праўрадавы актывіст[36]. Прэзідэнт Мадура абвінаваціў у гібелях «фашысцкія групоўкі» і апазіцыйнага лідара Леапольда Лопеса[37].

Зноскі

  1. At least four people killed as thousands march in Caracas for and against Maduro — MercoPress (англ.)
  2. а б Папа Римский призвал к прекращению насилия в Венесуэле, РИА Новости (руск.)
  3. Десятки людей погибли в Венесуэле из-за перекрытия манифестантами дорог, Российская газета (руск.)
  4. Protestas en Venezuela: marcha dejó 66 heridos graves | El Comercio Perú (ісп.)
  5. BBC News — Pro and anti-Maduro marches gather thousands in Venezuela (англ.)
  6. В Венесуэле ещё один человек погиб во время протестов, РИА Новости (руск.)
  7. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Reuters (30 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2015. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  8. Anatoly Kurmanaev, Corina Pons.. Venezuela Inflation Hits 16-Year High as Shortages Rise (англ.). Bloomberg (8 лістапада 2013). Праверана 1 сакавіка 2014.
  9. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). The World Factbook. ЦРУ. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2020. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  10. а б в Medieval policies (англ.). Venezuela’s economy. The Economist (20 жніўня 2011). Праверана 1 сакавіка 2014.
  11. а б Mariano Castillo, Osmary Hernandez.. Decree powers widen Venezuelan president's economic war (англ.). CNN (20 лістапада 2013). Праверана 1 сакавіка 2014.
  12. а б Venezuela: the most dangerous place on earth? (англ.). Venezuela, World. Channel 4 (8 студзеня 2014). Праверана 26 сакавіка 2014.
  13. Jeffrey Tayler.. What the Heck Is Going on in Venezuela? (Could the Maduro Regime Fall?) (англ.). Latin America. Bloomberg. Праверана 1 сакавіка 2014.
  14. Vivia Sequera.. Did attempted rape ignite Venezuela's national protests? (англ.). Christian Science Monitor (22 лютага 2014). Праверана 1 сакавіка 2014.
  15. Gianfranco Di Giacomantonio.. Venezuela: Continuano le manifestazioni di protesta (італ.). Abruzzo24ore (19 лютага 2014). Праверана 1 сакавіка 2014.
  16. Tim Walker.. A Venezuelan Spring? Three killed as armed vigilantes on motorcycles attack anti-government protesters (англ.). World > Americas. The Independent (13 лютага 2014). Праверана 1 сакавіка 2014.
  17. Gina Montaner.. La primavera venezolana (ісп.). Zona franca. El mundo (18 лютага 2014). Праверана 1 сакавіка 2014.
  18. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). surveys and indices. Transparency International. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  19. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Corruption Perceptions Index. Transparency International. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2013. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  20. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Corruption Perceptions Index. Transparency International. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  21. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Global Corruption Barometer. Transparency International. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2020. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  22. Virginia Lopez.. Venezuela food shortages: 'No one can explain why a rich country has no food' (англ.). The Guardian (26 верасня 2013). Праверана 13 сакавіка 2014.
  23. Ezequiel Minaya, Kejal Vyas.. Venezuela Slashes Currency Value (англ.). Latin America News. The Wall Street Journal (9 лютага 2013). Праверана 13 сакавіка 2014.
  24. а б Latin America’s weakest economies are reaching breaking-point (англ.). The Economist (1 лютага 2014). Праверана 26 сакавіка 2014.(недаступная спасылка)
  25. Toh Han Shih.. China Railway Group’s project in Venezuela hits snag (англ.). South China Morning Post (11 красавіка 2013). Праверана 13 сакавіка 2014.
  26. Mery Mogollon, Chris Kraul.. Venezuela sees more airlines suspend ticket sales, demand payment (англ.). World now. Los Angeles Times (24 студзеня 2014). Праверана 13 сакавіка 2014.
  27. Peter Wilson.. Airlines keep cutting off Venezuelans from tickets (англ.). USA Today (24 студзеня 2014). Праверана 13 сакавіка 2014.
  28. Peter Wilson.. Venezuelans blocked from buying flights out (англ.). USA Today (10 студзеня 2014). Праверана 13 сакавіка 2014.
  29. Frank Bajak.. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). The Big Story. Associated Press (6 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2014. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  30. Mary Murray.. Seven Things To Know About the Venezuela Crisis. NBC News. NBC (26 лютага 2014). Праверана 26 сакавіка 2014.
  31. Mariano Castillo, Catherine E. Shoichet.. Beauty queen’s killers nabbed, Venezuela says (англ.). CNN (10 лютага 2014). Праверана 26 сакавіка 2014.
  32. Roberto A. Ferdman.. There have already been almost 3,000 murders in Venezuela since the start of the year (англ.). Quartz (7 сакавіка 2014). Праверана 26 сакавіка 2014.
  33. Simon Romero.. Venezuela, More Deadly Than Iraq, Wonders Why (англ.). Americas. New York Times (22 жніўня 2010). Праверана 26 сакавіка 2014.
  34. Venezuela: Violence Against Protesters, Journalists (англ.). Human Rights Watch (21 лютага 2014). Праверана 11 красавіка 2014.
  35. Eric Brown.. 11 Photos From Venezuela's Anti-Government Protests (англ.). Economy. International Business Times (12 лютага 2014). Праверана 11 красавіка 2014.
  36. Death toll rises in Venezuela as protesters, soldiers clash (англ.). World. The Globe and Mail (12 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2014.
  37. The Associated Press.. Two dead after fierce anti-government protests in Venezuela (англ.). Daily News (12 лютага 2014). Праверана 11 красавіка 2014.

Спасылкі правіць