Пратэсты ў Венесуэле (2024)

У канцы ліпеня 2024 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, Венесуэлу ахапілі масавыя пратэсты. Апазіцыі абвінаваціла ўлады ў фальсіфікацыі выбараў і адмовілася прызнаваць перамогу Нікаласа Мадура.

Пратэсты ў Венесуэле
Частка Пратэсты ў Венесуэле (з 2014)
Пратэстоўцы ў ходзе сутычкі з сілавікамі ў Каракасе.
Дата з 28 ліпеня 2024
Месца Венесуэла і краіны пражывання венесуэльскай дыяспары
Прычыны перамога Нікаласа Мадура на прэзідэнцкіх выбарах
Характарыстыка вулічныя пратэсты і беспарадкі, блакаванне дарог
Бакі канфлікту
Ключавыя фігуры
Нікалас Мадура Марыя Карына Мачада
Эдмунда Гансалес
Страты
Загінула11[2] (станам на 30 ліпеня)
Арыштавана1062[3] (станам на 31 ліпеня)

Перадгісторыя

правіць

Пасля паведамленняў пра перамогу Нікаласа Мадуры ў раннія гадзіны 29 ліпеня апазіцыйная большасць, арганізаваная вакол Марыі Карына Мачада і кандыдата ад Адзінай платформы Эдмунда Гансалеса, адмовілася ад прызнання выбараў, заявіўшы пра фальсіфікацыю вынікаў. Аргенціна, Чылі, Коста-Рыка, Эквадор, ЗША, Панама, Парагвай, Пяро і Уругвай скептычна паставіліся да вынікаў, заклікаўшы да аўдыту[4][5][6][7][8]. Пры гэтым Мадура быў абвешчаны прэзідэнтам на трэці тэрмін за некалькі месяцаў да запланаванай змены ўрада і да публікацыі агульных вынікаў галасавання[9].

Ні Мачада, ні Гансалес не заклікалі да пратэстаў, а замест гэтага папрасілі людзей прысутнічаць на выбарчых участках, пакуль не будуць атрыманыя запісы пададзеных галасоў[10].

Храналогія

правіць

28 ліпеня, у дзень выбараў, Хуліа Валерыа Гарсія, жыхар штата Тачыра, быў застрэлены групай неапазнаных матацыклістаў. У той жа дзень таксама было паранена чацвёра[11]. Адначасна венесуэльцы ў бразільскіх гарадах Пакарайма, Баа-Віста і Сан-Паўлу выйшлі на дэманстрацыі супраць Мадуры[12].

29 ліпеня зафіксаваны пратэсты ў сталічным Каракасе (у розных раёнах прайшлі маршы пустых рондаляў[13][14]), штатах Арагуа, Фалькон[15] і Міранда[16]. Некалькі тысяч чалавек выйшлі на пратэст каля самага вялікага беднага квартала Каракаса. Пратэстоўцы палілі развешаныя па сценах і слупах партрэты Мадуры, покрыўкі, смецце і машыны[17][18][19]. У горадзе Каро пратэстоўцы знеслі статую былога прэзідэнта Уга Чавеса[20]. Таксама дэманстранты заблакавалі шашу Каракас-Ла-Гуайра[21]. Разганяць пратэстоўцаў паліцыянтам дапамагалі «калектывас» — члены ваенізаваных арганізацый, якія падтрымліваюць уладу Мадура[22].

Падчас пратэстаў 29 ліпеня загінулі 2 чалавекі (у тым ліку 15-гадовы падлетак), 7 пратэстоўцаў атрымалі раненні. Паведамлялася пра яшчэ 3 загінулых, але гэтыя звесткі не былі пацверджаны[23].

30 ліпеня ў Пунта-Фіхо пратэстоўцы апоўначы падпалілі мэрыю Карыбаны і рэгіянальную штаб-кватэру кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі[24]. Днём дэманстрацыі ахапілі гарады Баркісімета, Валенсія, Маракай, Сан-Фернанда-дэ-Апурэ і Лос-Тэкес[25][26][27].

Рэакцыя

правіць

ААН выказала глыбокую заклапочанасць у сувязі з падзеямі ў краіне[28].

Арганізацыя Amnesty International асудзіла гвалт з боку ўладаў[29].

Крыніцы

правіць
  1. Barráez, Sebastiana (30 July 2024). "El Alto Mando hace silencio ante la arremetida de los colectivos contra la población y sobre la banda armada que amenaza a los militares" [The High Command is silent in the face of the onslaught of the colectivos against the population and about the armed band that threatens the military]. Infobae(ісп.). Праверана 31 July 2024.
  2. Protestas en Venezuela: denuncian que ya hay 11 muertos y 177 detenidos. Ámbito (30 ліпеня 2024). Праверана 31 ліпеня 2024.
  3. "Fiscal Tarek William Saab dijo que hay 1062 detenidos". Noticias 24 Carabobo(ісп.). 31 July 2024. Праверана 31 July 2024.
  4. Infobae, Por Newsroom. Javier Milei: "Argentina no va a reconocer otro fraude" en Venezuela(нявызн.). infobae (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
  5. Muñoz, Ixchel. Costa Rica debe reconocer a Edmundo González presidente de Venezuela, pide Bojorges(нявызн.). El Mundo CR (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
  6. Cerda, Luis. Presidente Boric y proclamación de Maduro como ganador: “No reconoceremos ningún resultado que no sea verificable”. La Tercera (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
  7. GESTIÓN, NOTICIAS. Canciller González-Olaechea condena “fraude” perpetrado en Venezuela | elecciones en Venezuela | | PERU (ісп.). Gestión (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
  8. En Uruguay el oficialismo denuncia fraude tras anuncio de victoria de Nicolás Maduro(нявызн.). El Observador. Праверана 29 July 2024.
  9. A pesar del reclamo internacional, proclamaron a Nicolás Maduro como presidente de Venezuela. www.ambito.com. Праверана 29 July 2024.
  10. Moleiro, Alonso. María Corina Machado rechaza reconocer como ganador a Maduro: “Venezuela tiene un nuevo presidente electo y es Edmundo González” (ісп.). El País América (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
  11. Táchira: con un fallecido y varios heridos cierra proceso electoral (ісп.). elestimulo.com (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
  12. Venezuela volta a reabrir fronteira com o Brasil após fechar por 1h (парт.). G1 (29 ліпеня 2024). Праверана 29 July 2024.
  13. Represión en Caracas: la policía dispara con gases lacrimógenos a manifestantes que protestan contra el fraude electoral
  14. Caracas amanece con calles vacías y cacerolazos resonando en diferentes barrios de la ciudad
  15. Rechazan resultados del CNE: cacerolazos y protestas en distintas partes del país
  16. Opositores protagonizan caceroladas y cortes de carreteras en Venezuela
  17. Venezuelan opposition says it has proof its candidate defeated President Maduro in disputed election
  18. See how Venezuelans are using pots to protest Maduro's victory
  19. See angry Venezuelans living abroad react to President Maduro's election win claim
  20. Venezuela opposition says its victory is irreversible, citing 73% of vote tallies
  21. Opositores protagonizan caceroladas y cortes de carreteras en Venezuela
  22. Массовые протесты в Венесуэле Николас Мадуро вновь объявил себя президентом, оппозиция заявляет о своей победе на выборах. В Каракасе и других городах акции переросли в столкновения с полицией (руск.). Meduza. Праверана 30 ліпеня 2024.
  23. Resultados de las elecciones en Venezuela 2024, en vivo. La represión a las protestas deja al menos dos muertos y 46 detenidos
  24. Protestas en Venezuela: denuncian que ya hay 11 muertos y 177 detenidos. www.ambito.com. Праверана 31 ліпеня 2024.
  25. UHN_Plus. URGENTE — EN VIVO Maria Corina Machado y Edmundo González llegan a la Asamblea Ciudadana junto a miles de venezolanos frente a la sede de la ONU en Caracas.. Твітэр.
  26. En Barquisimeto retumbó el grito de libertad durante asamblea de ciudadanos. lapatilla.com (30 ліпеня 2024). Праверана 31 July 2024.
  27. Apureños siguen en la calle ante llamado de María Corina Machado de realizar asambleas para este #30Jul. lapatilla.com (30 ліпеня 2024). Праверана 31 July 2024.
  28. "Maduro amenaza con radicalizarse y afirma que Edmundo González y Machado "deberían estar tras las rejas"". El País(ісп.). 31 July 2024.
  29. Calvo, Gastón (1 August 2024). "Organizaciones de Derechos Humanos condenaron en conjunto las acciones represivas del régimen de Nicolás Maduro" [Human Rights Organizations jointly condemned the repressive actions of the Nicolás Maduro regime]. Infobae(ісп.). Праверана 1 August 2024.