Прыатлантычная нізіна

Прыатлантычная нізіна — нізіна ў Паўночнай Амерыцы, якая аблямоўвае атлантычнае ўзбярэжжа ЗША ад Нью-Ёрка да ўскрайку паўвострава Фларыда.

Прыатлантычная нізіна
Размяшчэнне ЗША
Прыатлантычная нізіна на контуры ЗША

Прыатлантычная нізіна складзена комплексам антрапагенавых марскіх ападкаў (вапнякі, пясчанікі, пяскі, гліны) магутнасцю да 1000 м. Шырыня ад 30 да 350 км; вышыні не перавышаюць 100 м. Узбярэжжа на поўначы рассечана Делавэрскім і Чэсапікскім залівамі, якія далёка заходзяць ў берагавую лінію. Паўднёвей пераважаюць берагі лагуннага і маршавага тыпу, у паўднёвым ускрайку Фларыды — каралавыя рыфы. Уздоўж большай часткі ўзбярэжжа ідзе цёплае цячэнне Гальфстрым.

Клімат на тэрыторыі нізіны субтрапічны, мусоннага тыпу, на поўдні Фларыды — трапічны. Зіма цёплая, дажджлівая (на поўдні Фларыды — сухая). Сярэдняя тэмпература студзеня вагаецца ад 0 да 20 °C, аднак амаль усюды бываюць замаразкі. Лета спякотнае, сырое. Сярэдняя тэмпература ліпеня складае 22-28 °C. Колькасць ападкаў — ад 1000 да 1400 мм у год.

Пераважныя глебы — чырваназёмы, жаўтазёмы, алювіяльныя, дзярновыя і балотныя. Сустракаюцца хваёвыя і хваёва-дубовыя лясы; на забалочаных участках — лясы з ціса і Taxodium distichum. На поўдні Фларыды растуць лясы з пальмаў, фікусаў, відаў роду васкакветнік (Cerinthe) і іншых трапічных дрэў. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі. На месцы зведзеных лясоў апрацоўваюць бавоўнік, тытунь, яблыні, персікі, цытрусавыя і раннюю гародніну.

Тэрыторыя шчыльна заселеная. Найбуйнейшыя гарады: Нью-Ёрк, Філадэльфія, Вашынгтон, Балтымар, Норфалк.

Зноскі

Літаратура

правіць