Прэмія Святланы Навумавай
Прэмія Святланы Навумавай заснавана ў 2011 годзе ў гонар беларускага палітолага і паліттэхнолага Святланы Навумавай (1956—2011), адной са стварльніц грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Прэмія Святланы Навумавай | |
---|---|
Тып | прэмія[d] |
Заснавальнік | Гавары праўду |
Заснаванне | 2011 |
Краіна |
Засанвальнікі прэміі — грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду» і супольнасць экспертаў у сферы палітыкі.
Першая цэрэмонія ўручэння прэміі адбылася ў 2012 годзе. Цэрэмонія заўсёды праводзіцца 1 сакавіка, у дзень нараджэння Святланы Навумавай. Акрамя прэміі, лаўрэаты таксама атрымліваюць медаль і ганаровы дыплом[1]
Намінацыі
правіцьПрэмія ўручаецца ў наступных намінацыях:
- Палітыка (для маладых палітыкаў ва ўзросце да 35 гадоў, іншая назва — «Надзея года»)
- Палітычная навука
- Палітычная журналістыка
- Дадатковыя намінацыі: грамадзянскі ўчынак, задума года
Права намінаваць на прэмію маюць аўтары артыкулаў і навуковых прац, беларускія палітыкі, навукоўцы, журналісты і арганізацыі (палітычныя партыі, НДА, творчыя арганізацыі). Варта адзначыць, што аргакамітэт мае права ўводзіць дадатковыя намінацыі.
Лаўрэаты вызначаюцца журы шляхам галасавання. У журы ўваходзяць вядомыя палітыкі, навукоўцы, журналісты, у тым ліку заснавальнікі «Гавары праўду». У 2020-м годзе дадаткова праводзілася галасаванне сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак.
Лаўрэаты
правіць2012 год[2]:
- Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай Волі» (палітычная журналістыка);
- Валерыя Касцюгова, праект «Беларускі Штогоднік» (палітычная аналітыка);
- Анастасія Палажанка, «Малады Фронт» (палітыка, «надзея года»)
- Андрэй Пачобут, «Gazeta Wyborcza» (палітычная журналістыка);
- Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН (палітычная аналітыка);
- Павел Вінаградаў, лідар нефармальнага аб’яднання «Zмена» (палітыка, «надзея года»)
2014 год[5]:
- Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё» (палітычная журналістыка);
- Іна Рамашэўская, Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (палітычная аналітыка);
- Аксана Самуйлава, каардынатар «Гавары праўду» па Магілеўскай вобласці (палітыка, «надзея года»);
- Пляцоўка «talaka.by» (новая намінацыя «задума года»)
2015 год[6]:
- Зміцер Галко, «Новы час» (палітычная журналістыка);
- Юры Дракахруст, «Радыё Свабода» (палітычная аналітыка);
- Алег Корбан, лідар грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» (палітыка, «надзея года»);
- Дабрачынны праект KaliLaska («задума года»)
2020 год[7]:
- Арцём Шрайбман, TUT.BY (палітычная журналістыка);
- Андрэй Паротнікаў, эксперт па пытаннях бяспекі і абароннай палітыкі праекта Belarus Security Blog (палітычная аналітыка);
- Сцяпан Пуціла (NEXTA) (новая намінацыя «палітычнае блогерства»)
- Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам (грамадзянская ініцыятыва, «задума года»)
Меркаванні
правіцьУладзімір Дунаеў, старшыня агркамітэта прэміі, былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта:
Прэмія Навумавай — гэта рэдкі ў нашым жыцці прыклад інструмента памяці. Ен важны не толькі таму, што не дае забыць годнага чалавека, але і таму, што прымушае памятаць пра тыя маральныя імператывы, якім павінны падпарадкоўвацца і палітыка, і журналістыка, і палітычная навука. Гэта тыя сферы, у якіх Святлана Андрэеўна была адметнай фігурай і ў якія імкнулася прыўнесці больш прыстойнасці і сумленнасці[8]
Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай Волі», лаўрэат прэміі 2012 года ў намінацыі «Палітычная журналістыка»:
Я атрымлівала за сваё жыццё шмат усялякіх прэмій. Але ўпершыню атрымала прэмію на сваёй роднай зямлі, у Беларусі. І я вельмі рада гэтаму[2]
Зноскі
- ↑ Положение о премии имени Светланы Андреевны Наумовой
- ↑ а б https://zapraudu.by/ceremoniya-vrucheniya-premii-imeni-svetlany-naumovoj-obnovlyaetsya/ Архівавана 26 ліпеня 2021.
- ↑ https://zapraudu.by/vruchena-premiya-imeni-svetlany-naumovoj/ Архівавана 26 ліпеня 2021.
- ↑ http://old.baj.by/ru/node/19837
- ↑ https://belaruspartisan.by/politic/260318/(недаступная спасылка)
- ↑ https://naviny.online/rubrics/society/2015/03/27/ic_news_116_456078 Архівавана 12 лістапада 2021.
- ↑ https://www.facebook.com/ZaprauduBY/posts/4199761983383369?__cft__%5B0%5D=AZW7dJWEB3S91JaueqCLhh10DNqsZgxO6JFdQ42dA8Q3dpfhxX6J9aOEqiiclEdNf7LgmVG8rGwR_L7dA5XColu4SHwpO7F8aS-5rMtkSKxkIsKu9U3kGuy--oKOJKfo7vj0V8CjKDd4A_F5LWQAc_zsQI1T6YLPE5rmV4hS9gSA9klR3WdZ3num2MWekk7SsQY&__tn__=%2CO%2CP-R
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2021. Праверана 17 лютага 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх