Юрый Аляксандравіч Дракахруст
Юрый Дракахруст (20 ліпеня 1960, Хабараўск, РСФСР) — беларускі матэматык, журналіст.
Юрый Аляксандравіч Дракахруст | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, матэматык, палітолаг, рэдактар |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Аляксандр Абрамавіч Дракахруст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 ліпеня 1960 года ў Хабараўску. Бацька — Аляксандр Абрамавіч Дракахруст (1923—2008) — паэт і перакладчык. У 1964 годзе сям’я пераехала ў Мінск. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ.
У 1986 абараніў кандыдацкую дысертацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН Беларусі (1982—1991), акадэмічным Інстытуце эканомікі (1991—1994), у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (1992—2000). Выступаў з артыкуламі ў беларускім друку.
У 1990—1991 гадах — сакратар управы Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».
З 1991 года на Радыё «Свабода», ад 1996 — супрацоўнік Беларускай службы Радыё «Свабода» ў Празе. Вядучы аналітычнай праграмы «Праскі акцэнт». Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009) і «Сем худых гадоў» (2014).
З 2015 рэгулярна публікуецца на партале TUT.BY.
У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[1].
Прэміі і ўзнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).