Пустарэбернік голы

від раслін

Пустарэ́бернік голы[3] (Cenolophium denudatum) — від кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae), па дадзеных сайта The Plant List — адзіны прадстаўнік роду Пустарэбернік (Cenolophium).

Пустарэбернік голы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cenolophium denudatum (Fisch. ex Hornem.) Tutin, 1967


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  82081
EOL  2890619
IPNI  840016-1
TPL  kew-2708550

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 120[3] см. Сцябло крыху баразнаватае, пустое, галінастае ў верхняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, каленчата сагнутае, на доўгіх чаранках. Кветкі белага колеру, пяцічленныя. Суквецце — складаны парасонік. Плод — віслаплоднік з крылатымі і пустымі ў сярэдзіне рэбрамі.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Еўропы, у Сібіры, Сярэдняй Азіі[4]. Расце па берагах буйных рэк, прырэчышчавых валах і на пойменных лугах. Святлолюбівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў ліпені—жніўні[4]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[4]. Размнажаецца пераважна насеннем[4].

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г Пусторёбрышник обнажённый Архівавана 7 лютага 2020. (руск.) // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
  5. а б Пусторёберник обнажённый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)