Пуцеправод па Першамайскай вуліцы (Магілёў)

Магілёў

Пуцеправод па Першамайскай вуліцы, таксама вядомы як Гарбаты мост[1] — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Магілёве. Злучае цэнтральную і паўночную часткі горада, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў — Крычаў Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Па пуцеправодзе праходзіць Першамайская вуліца.

Пуцеправод па Першамайскай вуліцы
Каардынаты: 53°55′11″ пн. ш. 30°20′34″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае чыгуначныя пуці лініі Магілёў — Крычаў Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі
Месца размяшчэння г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлечны
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 1
Асноўны пралёт 16,7 м
Агульная даўжыня 16,7 м
Шырыня моста 20,1 м
Палос руху 4
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар архітэктары У. В. Чаховіч, А. Л. Садкова (генплан), Л. А. Балашэнка (дасканальныя чарцяжы)
Адкрыццё 7 лістапада 2019

Гісторыя

правіць

Стары пуцеправод пабудаваны ў 1923 годзе. Меў 5 пралётаў, даўжыня складала 41,7 м, шырыня 14,1 м[2][3].

На пачатак 2019 года пуцеправод не быў аварыйным, але меў візуальна зношаным[4], таму першапачаткова планавалі яго толькі абнавіць, не змяняючы яго памераў. Але праз планы Беларускай чыгункі ў будучыні правесці электрыфікацыю[ru] руху цягнікоў на гэтым у частку, было вырашана ўзвесці новы пуцеправод[5].

Праект новага пуцеправода распрацаваны інстытутам «Магілёўграмадзянпраект» (архітэктары У. В. Чаховіч, А. Л. Садкова (генплан), Л. А. Балашэнка (дасканальныя чарцяжы)). Праз патрабаванні нарматываў па праходжанні цягнікоў ён стаў на 60 сантыметраў вышэйшым за стары, што яшчэ больш падкрэсліла яго «гарбатасць», а таксама быў пашыраны да 4 палос замест ранейшых дзвюх. Пад памер пуцеправода былі павялічаны і дарожныя пад’езды з абодвух бакоў[5].

Стары пуцеправод закрыты для руху з 3 верасня 2019 года. Перакрыццё гэтага ўчастку галоўнай вуліцы горада паўплывала на працу амаль трох дзясяткаў маршрутаў грамадскага транспарту[6]. На працягу верасня стары пуцеправод быў дэмантаваны. Пры будаўніцтве новага пуцеправода, каб паспець у сціслыя тэрміны, выкарыстоўваліся сарты высокатрывалага бетону са спецыяльнымі дабаўкамі для паскарэння зацвярдзення. На будоўкі працавалі спецыялісты Будаўніча-мантажнага цягніка № 761 ААТ «Дарбудмантажтрэст», Будтрэста № 12, філіяла Дарожна-будаўнічаага ўпраўлення № 14 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3», а таксама «Гарсвятла», «Белтэлекама», Гарэлектратранспарту. Праца на аб’екце была арганізавана ў трохзменным рэжыме[7].

7 лістапада 2019, да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі  (руск.), быў адкрыты рух па новым пуцеправодзе. Першымі па новым пуцепровадзе на электробусе праехаліся прадстаўнікі кіраўніцтва горада і вобласці, у тым ліку старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц[7].

Далей вяліся работы па ўзвядзенні ходнікаў, агароджы, архітэктурных элементаў, замене чарнавога пакрыцця на чыставое. Да канца красавіка скончаны агароджы і тумбы на ўездах, завершаныя стэламі-свяцільнямі[8]. Афіцыйная здача ў эксплуатацыю запланаваная на пачатак чэрвеня 2020.

Апісанне

правіць

Новы пуцеправод мае бэлечную канструкцыю. Шырыня адзінага пралёта складае 16,7 м (па восі). Шырыня пуцеправода складае 20,1 м, шырыня праезнай часткі — 14 м.

Уздоўж моста праходзіць дэкаратыўная літая чыгунная агароджа, выкананая на гомельскім заводзе «Цэнтраліт». На ўездах на пуцеправод устаноўлены групы з дзвюх тумбаў, абліцаваных шэрым паліраваным гранітам з Пакостаўскага радовішча (Украіна). Большая тумба складаецца за трох рознавялікіх аб’ёмаў, якія ступеньчата павышаюцца да краёў агароджы. Два меншыя аб’ёмы вырашаны плоскасна, толькі верхнія вуглы аздоблены трыма ўтопленымі зубцамі. Вышэйшы аб’ём мае ў плане форму квадрата і аздоблены з трох бакоў трыма прызматычнымі зубцамі рознай вышыні са скошаным верхнім вуглом. У верхняй частцы тумба мае крыжпадобную форму. Вуглы запоўнены металічнымі пласцінамі, якія памяншаюцца да верху. . На вялікіх тумбах устаноўлены пяціметровыя свяцільні ў выглядзе стылізаваных стэл, выкананых з матаванага белага шкла з навершам і падстаўкай з залацістай нержавейкі.

Меншая тумба ўстаноўлена на перападзе вышыні металічнай агароджы. Мае ў форму блізкую да квадрата. Вуглы на ўсю вышыню аформлены ў выглядзе зубцоў. Завершана дзвюма невялікімі аб’ёмамі васьмівугольнай формы.

Даўжыня агароджы з тумбамі складае 92,23 м.

Зноскі

  1. Такую ж назву ў горадзе таксама носіць стары пуцеправод па вуліцы Якубоўскага
  2. Путепроводы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  3. Згодна з праектнай дакументацыяй для новага пуцеправода, існая шырыня складала 13,36 м
  4. Cамый старый городской путепровод в Могилеве закрывают на ремонт. Видео(недаступная спасылка)
  5. а б Мост по Первомайской в Могилеве после реконструкции станет шире и выше(недаступная спасылка)
  6. Путепровод через железнодорожные пути на улице Первомайской закрыт на ремонт. Фото. Архівавана 13 жніўня 2020. 03.09.19 MogilevNEWS.by
  7. а б Галина Хитрикова. При строительстве моста на Первомайской в Могилеве применялись сорта высокопрочного бетона с добавками. 07.11.19(недаступная спасылка)
  8. Будет красиво. Путепровод на Первомайской подсветят стилизованные фонари. 24 April 2020(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Путепроводы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

правіць