Пышнякі

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Пышнякі́[2] (трансліт.: Pyšniaki, руск.: Пышняки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 15,3443 га[1]. За 16 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 23 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Пышнякі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,153443[1] км²
Насельніцтва
4 чалавекі (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806116
Пышнякі на карце Беларусі ±
Пышнякі (Беларусь)
Пышнякі
Пышнякі (Віцебская вобласць)
Пышнякі

Гісторыя правіць

Вядома з 1569 г. як вёска Пышніюкі Віцебскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Належала Пышніцкім. У XVIII ст. родавы маёнтак. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г., у складзе Суражскага павета Расійскай імперыі. У 1785 г. у складзе маёнтка фальварак і 3 вёскі. У 1842 у Пышняках існавала драўляная царква Праабражэння Гасподняга, вадзяны млын, сукнавальня, хлебазапасны магазін. У 1862 г. заснавана народнае вучылшіча (40 навучэнцаў). У 1893 г. пабудавана Успенская царква. У 1885 г. у вёсцы была царкоўна-прыходская школа з інтэрнатам на 30 месцаў.

3 20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтр Пышнікоўскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі. У 1938 г. у вёску паселены жыхары весак Доўгая Ніва, Залужжа, у 1940 г. — Каспары, Папкі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 50 двароў. У 19421943 гг. нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 38 жыхароў, 9 чал. вывезлі ў нацысцкую Германію, спалілі 50 двароў.

Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[3].

Зараз вёска ў складзе вучэбна-доследнай гаспадаркі «Падбярэззе». У 1999 г. у вёсцы 8 двароў.

Насельніцтва правіць

  • 246 жыхароў (1941)
  • 9 жыхароў (1999)
  • 10 жыхароў (2009)
  • 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2018)

Зноскі

  1. а б Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць