Пясчанка (Здзітаўскі сельсавет)
Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Пясчанка
|
Гісторыя
правіцьУ 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1874 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе ў Бярозаўскай воласці, дзейнічалі школа, 2 піцейныя дамы. Паводле перапісу 1897 года ў Картуз-Бярозскай воласці, дзейнічалі народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба ва ўладанні мешчаніна Антона Занозінскага.
Найноўшы час
правіцьЗ 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1932 года ў Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Углянскага с/с. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1949 годзе жыхары вёсак Здзітава, Угляны і Пясчанка былі аб'яднаны ў калгас імя Молатава, які ў 1959 годзе далучаны да саўгаса «Прамень». З 18 студзеня 1988 года ў Здзітаўскім сельсавеце.
Планіроўка
правіцьПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на поўдзень, забудова двухбаковая, рэдкая, у паўднёвай частцы ўшчыльную падыходзіць да в. Шылін.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 39 двароў, 66 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх