Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР
Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР ці пяцігодкі — дзяржаўныя перспектыўныя планы развіцця эканомікі і культуры Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Адна з форм рэалізацыі планавага кіраўніцтва эканамічнымі і сацыяльнымі працэсамі беларускага савецкага грамадства. Пяцігодкі БССР з’яўляліся састаўной часткай агульнасаюзных пяцігодак. Распрацоўваліся КПСС, Камуністычнай партыяй Беларусі, Саветам Міністраў СССР і БССР. За перыяд існавання Беларускай ССР было распрацавана і праведзена 11 пяцігодак і 1 сямігодка.
Перадгісторыя
правіцьУ сярэдзіне 1920-х гадоў пачало ўводзіцца планаванне на адзін год. Пры гэтым яно мела адносны характар, таму што перапляталася з прыватнай ініцыятывай і прыватным капіталам. Гэта ўзаемадзеянне дзяржаўнага і індывідуальнага дало добрыя гаспадарчыя вынікі ў аднаўленні краіны, якія, аднак, не задавальнялі яе вышэйшае кіраўніцтва. Імкнучыся да аўтарытарнага праўлення, яно мела на мэце распаўсюдзіць адміністрацыйныя метады кіравання на ўсю эканоміку, дасягнуўшы ў ёй высокай ступені цэнтралізацыі.
З гэтай мэтай вырашана было перайсці да планавага развіцця гаспадаркі, сацыяльнай і культурнай сфер на 5-гадовы тэрмін. Такая задача была пастаўлена на XV з’ездзе УКП(б) і на якім былі прыняты «Дырэктывы па складанню пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі». Аднак у той час на з’ездзе яшчэ не абсалютызавалася роля плана, а толькі адзначалася, што ён «абумоўлівае сабою адноснасць значэння планавых і лічбавых меркаванняў наогул».
Спіс пяцігодак
правіцьДзяржплан БССР пачаў складаць пяцігадовыя планы і кантраляваць іх выкананне з 1928 года.
Перыяд рэалізацыі | Парадкавы нумар | Назва дакумента | Зацверджаны |
---|---|---|---|
1928—1933 | I пяцігадовы план | XII з’езд КП(б)Б (1929 год); Прыняты IX Усебеларускім з’ездам Саветаў у 1929 годзе | |
1933—1937 | II пяцігадовы план | XV з’езд КП(б)Б у 1934 годзе | |
1938—1942 | III пяцігадовы план | ||
1946—1950 | IV пяцігадовы план | ||
1951—1955 | V пяцігадовы план | ||
1956—1960 | VI пяцігадовы план | ||
1961—1965 | Сямігадовы план | ||
1966—1970 | VIII пяцігадовы план | ||
1971—1975 | IX пяцігадовы план | ||
1976—1980 | X пяцігадовы план | ||
1981—1985 | XI пяцігадовы план | ||
1986—1990 | XII пяцігадовы план |
Зноскі
Літаратура
правіць- Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 21—24.
- Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
- Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.