Пётр Іванавіч Барысаў
Пётр Іванавіч Барысаў 2-і (1800 — 30 верасня (12 кастрычніка) 1854[3]) — падпаручнік 8-й артылерыйскай брыгады, дзекабрыст. Мастак.
Пётр Іванавіч Барысаў | |
---|---|
руск.: Пётр Иванович Борисов | |
Дата нараджэння | 1800[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня (12 кастрычніка) 1854 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Званне | падпаручнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Сям'я
правіцьНарадзіўся ў дваранскай сям'і. Бацька — адстаўны маёр Чарнаморскага флоту Іван Андрэевіч Барысаў, маці — Праскоўя Емяльянаўна Дзмітрыева. Старэйшы брат Андрэй Іванавіч Барысаў.
Атрымаў хатнюю адукацыю пад кіраўніцтвам бацькі: вывучаў гісторыю, геаграфію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі. Матэматыцы і артылерыі навучаўся ў дзекабрыста А. К. Берсцеля .
Ваенная служба
правіцьРазам з братам паступіў на службу юнкерам у 26-ю артылерыйскую брыгаду 10 чэрвеня 1816 года. З 18 чэрвеня 1820 года ў званні прапаршчыка. 6 ліпеня 1820 пераведзены ў 8-ю артылерыйскую брыгаду. З 10 чэрвеня 1825 года ў званні падпаручніка.
Дзекабрыст
правіцьРазам з братам А. І. Барысавым і Ю. К. Люблінскім заснавальнік «Таварыства першай згоды» (1818), якое хутка было ператворана ў таемнае палітычнае «Таварыства сяброў прыроды», а ў 1823 ў Таварыства з’яднаных славян, старшынём якога з 1825 года быў Пётр Барысаў[3]. У 1825 таварыства аб'ядналася з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў . Браты Барысавы ўваходзілі ў групу, якой было даручана забойства цара Аляксандра I[3].
Прапанавалася падняць паўстанне ў Палтаўскім палку, які быў раскватараваны ў Бабруйску, зрабіць Бабруйск цэнтрам паўстання, падняць 2-ю армію, 4-ы і 5-ы карпусы і ісці на Маскву[3].
Арыштаваны ў 8-й артылерыйскай брыгадзе па загадзе ад 9 студзеня 1826 года. 21 студзеня 1826 дастаўлены з Жытоміра ў Санкт-Пецярбург на галоўную гаўптвахту, у той жа дзень пераведзены ў Петрапаўлаўскую крэпасць.
Закаваны ў ручныя кайданы 15 лютага 1826 года, раскаваным — 30 красавіка 1826 года.
Катарга
правіцьАсуджаны па I разраду 10 ліпеня 1826 года. Прысуджаны да вечных катаржных прац. 23 ліпеня 1826 разам з братам адпраўленыя закаванымі ў Сібір. 22 жніўня 1826 года тэрмін катаргі скарочаны да 20 гадоў.
Прыбылі ў Іркуцк 29 жніўня 1826 года, адтуль адпраўленыя ў Аляксандраўскі броварны завод. 6 кастрычніка 1826 года вярнуліся ў Іркуцк. 8 кастрычніка братоў адправілі ў Благадацкі руднік. З Благадацкага рудніка пераведзеныя ў Чыцінскі астрог. Прыбылі ў Чыту 29 верасня 1827 года. Пераведзены ў Пятроўскі завод у верасні 1830 года. 8 лістапада 1832 года тэрмін катаргі скарочаны да 15 гадоў. 14 снежня 1835 года тэрмін катаргі скарочаны да 13 гадоў.
У Пятроўскім Заводзе разам браты вялі рэгулярныя метэаралагічныя назіранні, якія пасля дазволілі вызначыць сярэднія штомесячныя тэмпературы для Сібіры.
Ссылка
правіцьПа заканчэнні тэрміну катаргі па ўказе ад 10 ліпеня 1839 года братоў адправілі ў ссылку ў сяло Падлапаткі Верхнеўдзінскай акругі Іркуцкай губерні (у цяперашні час сяло Падлапаткі, Мухарбішынскі раён Бураціі).
Па ўказе ад 21 сакавіка 1841 года братоў перавялі ў вёску Малая Развадная. 30 верасня 1854 года раптоўна памёр.
Пахаваны ў вёсцы Вялікая Развадная, магіла не захавалася, таму што пры будаўніцтве Іркуцкай ГЭС могілкі, дзе пахаваныя браты Барысавы, апынуліся пад вадой.
Навуковец-прыродазнавец
правіцьАўтар фундаментальнага прац: «Арніталагічная фаўна Усходняй Сібіры», шэрагу прац па фларыстыцы: «Букет Усходняй Сібіры» і «Нарысы вытанчанай флоры Забайкальскага краю» і іншых, укладальнік трактата «Аб Мураўёве».
Калекцыянаваў расліны і насякомых. Распрацаваў новую класіфікацыю насякомых, якая ў далейшым была прынятая Парыжскай Акадэміяй Навук. Усталяваў сувязі з Батанічным садам ў Санкт-Пецярбургу і з Маскоўскім таварыствам выпрабавальнікаў прыроды, куды дасылаў свае гербарыі і калекцыі насякомых.
Мастак
правіцьМастак-акварэліст. Стварыў каля 600 малюнкаў флоры і фаўны Усходняй Сібіры і Забайкалля. Ілюстраваў акварэлямі свае навуковыя працы. Ілюстраваў кнігу І. Д. Былычава «Падарожжа па Усходняй Сібіры». Памёр з пэндзлем у руках.
Зноскі
- ↑ Petr Ivanovich Borisov // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Petr I. Borisov // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Борисовы // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 75. — 737 с.
Літаратура
правіць- Нечкина М. В. «Общество соединенных славян».— М.; Л., 1927;
- Советская историческая энцикликлопедия — М., 1966. — Т. 2;
- Куйбышева К. С., Сафонова . И. «Акварели декабриста П. И. Борисова». — М., 1986;
- Декабристы: Биографический справочник / Под ред. М. В. Нечкиной. — М., 1988;
- Шикман А. П. «Деятели отечественной истории». — М., 1997;
- «Естественно-научное наследие декабриста П. И. Борисова». — М., 2002. — (Научное наследство; Т. 29).
- Вопросы истории естествознания и техники. — Москва, Наука, 1956
Спасылкі
правіцьПётр Іванавіч Барысаў у Вікікрыніцах | |
Пётр Іванавіч Барысаў на Вікісховішчы |