Пётр Іванавіч Касцюковіч

Пётр Іванавіч Касцюковіч (16 жніўня 1923 — 11 лютага 1982) — камандзір разліку 120-міліметровага мінамёта 843-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, сяржант. Поўны Кавалер ордэна Славы.

Пётр Іванавіч Касцюковіч
Дата нараджэння 16 жніўня 1923(1923-08-16)
Месца нараджэння в. Казекі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 11 лютага 1982(1982-02-11) (58 гадоў)
Месца смерці Орша, Віцебская вобласць
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19421946
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 жніўня 1923 года ў вёсцы Казекі цяпер Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе. Летам 1941 года быў эвакуіраваны з сям'ёй у Новасібірскую вобласць. Працаваў тынкоўшчыкам у горадзе Новасібірску.

У Чырвонай Арміі з мая 1942 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года.

Камандзір разліку 120-мм мінамёта 843-га стралковага палка (238-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант Пётр Касцюковіч з байцамі мінамётнага разліку 28 чэрвеня 1944 года ў баю за беларускі горад Магілёў вывеў са строю пяць агнявых кропак і тры аўтамашыны праціўніка. У складзе ўзвода падавіў агонь варожай мінамётнай роты.

6 ліпеня 1944 года пры адбіцці варожай контратакі ў раёне вёскі Ляды Пётр Касцюковіч ліквідаваў каля дзесяці варожых салдат.

Загадам па 238-й стралковай дывізіі № 0192 ад 10 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Касцюковіч Пётр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені (№223572)[1].

У баі за польскі горад Асавец (Польшча) 14 жніўня 1944 года сяржант Пётр Касцюковіч ўмела камандаваў даручаным яму разлікам і актыўна падтрымліваў наступленне пяхоты. Агнём з мінамёта ён і яго байцы вынішчылі звыш аддзялення гітлераўцаў, накрылі чатыры агнявыя кропкі, дзве аўтамашыны.

Загадам па 49-й арміі № 0129 ад 13 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Касцюковіч Пётр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1]. (№1075)

Пры ліквідацыі групоўкі праціўніка на подступах да горада Данцыг (цяпер польскі горад Гданьск) 25 сакавіка – 1 красавіка 1945 года, дзейнічаючы ў баявых парадках пяхоты, Пётр Касцюковіч і яго разлік адбіваючы варожую контратаку, падавіў тры кулямёты і забіў да дваццаці гітлераўцаў.

16 мая 1945 года камандуючы 2-м Беларускім фронтам Маршал Савецкага Саюза Ракасоўскі к. К. падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання сяржанта Касцюковіча П. І. ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 гады за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Касцюковіч Пётр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені (№1588), стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1946 старшына Касцюковіч П. І. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Оршы. Працаваў маляром на ільнокамбінаце. Памёр 11 лютага 1982 года.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солатской славы. Минск, 1970.
  • Гришко Г. А. Жаворонкин М. Ю. Орденская книжка. Москва, 2005.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
  • Новосибирцы — Герои Отечества. Новосибирск, 2010.

Спасылкі правіць

Пётр Іванавіч Касцюковіч на сайце «Героі краіны»