Пётр Аляксеевіч Атрошчанка
Пётр Аляксеевіч Атрошчанка (нар. 9 красавіка 1962, пас. Барэц, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Пётр Аляксеевіч Атрошчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Інжынер шляхоў зносін па эксплуатацыі чыгунак»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканаміст-менеджар».
Працаваў дзяжурным па чыгуначнай станцыі Маладзечна. Служыў у органах ваенных зносін Узброеных Сіл. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, быў намеснікам начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці.
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання (2016—2019).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе».
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дачку і сына.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)