Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка
Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка (26 лістапада 1922, в. Запсілля, Сумскі павет, Харкаўская губерня, цяпер Сумская вобласць, Украіны — 1 студзеня 1944) — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).
Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Запсілля Краснапільскага раёна Сумскай вобласці.
Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Сумы. Член ВКП(б) з 1943 года.
У Чырвонай Арміі з 1941 года,на фронце са снежня 1941. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Быў двойчы паранены.
Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці ў цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна (цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Узнагароды
правіць- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за бяспрыкладны подзвіг у імя Айчыны лейтэнанту Мірашнічэнка Пятру Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза (пасмяротна)
- Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна) і медалём «За адвагу».
Памяць
правіць- Яго імем названы вуліцы ў Жлобіне, Мінску, Светлагорску.
- Яго імя прысвоена піянерскай дружыне Светлагорскай сярэдняй школы № 1 і занесена ў Кнігу народнай славы калгаса «Прагрэс» Светлагорскага раёна.
- У в. Печышчы Светлагорскага раёна на будынку клуба яму ўсталявана мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мірашнічэнка Пётр Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 464. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка на сайце «Героі краіны»