Пётр Бялінскі
Пётр Бялінскі (польск.: Piotr Bieliński; 15 ліпеня 1754-6 сакавіка 1829, Варшава) — прэзідэнт соймавага суда Царства Польскага, пісар вялікі каронны ад 1787, сенатар-ваявода.
Пётр Бялінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Piotr Bieliński | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 15 ліпеня 1754 | ||||||
Смерць |
6 сакавіка 1829 (74 гады) |
||||||
Род | Бялінскія | ||||||
Бацька | Станіслаў Бялінскі | ||||||
Маці | Марыяна Рагаінская | ||||||
Жонка | Тэадора Рагалінская | ||||||
Дзеці | Ян Непамуцэн Уладзіслаў Бялінскі | ||||||
Званне | ваявода[1] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСа шляхецкага роду Бялінскіх герба Шэліга.
Выкупіў стжыжоўскае дзяржанне ў Твардоўскага. Шамбалян караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста (1782). Сакратар Пастаяннай Рады, пасол на Чатырохгадовы сойм. У 1784 выкупіў кадзеўскае староства ў Рагалінскага, атрымаў Ордэн святога Станіслава і быў камісарам кароннага скарбу. Пісар вялікі каронны ад 1787. 1 чэрвеня 1791 атрымаў Ордэн Белага арла. 22 ліпеня 1807 атрымаў французскі Ордэн Ганаровага Легіёна. У 1807 кароль саксонскі і князь варшаўскі Фрыдэрык Аўгуст прызначыў яго сенатарам і ваяводам (гэтыя пасады захаваў і пры ўтварэнні Царства Польскага). У 1825 атрымаў ад імператара Аляксандра І графскі тытул. У 1827 прэзідэнт соймавага суда.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 17 ліпеня 2021.