Пётр Рыгоравіч Лапацін
Пётр Рыгоравіч Лапацін (5 студзеня 1907, вёска Ізлягошча, Усманскі раён, Ліпецкая вобласць — 9 ліпеня 1974) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Герой Савецкага Саюза (1944).
Пётр Рыгоравіч Лапацін | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 студзеня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1974 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Народны камісарыят унутраных спраў СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1907 годзе ў Ліпецкай вобласці Расіі. З 1936 года працаваў на чыгуначнай станцыі Мінск. З 1941 года камандзір аддзялення, узвода партызанскага атрадаспецыяльнага прызначэння «Міця», які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. З сакавіка 1942 года кіраўнік партызанскай разведвальнай групы НКДБ СССР «Бывалыя», са жніўня 1942 года камандзір партызанскай брыгады «Дзядзькі Колі». З 1944 года намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама, на гаспадарчай рабоце. Член КПСС З 1947 года.
Памёр у 1974 годзе. Пахаваны ў в. Будзенічы (Барысаўскі раён) на брацкіх могілках.
Ушанаванне памяці
правіцьУ Барысаўскім раёне яго іменем названа Ганцавіцкая сярэдняя школа, у Барысаве — вуліца.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
правіць- Лапацін Пётр Рыгоравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»