Пётр Рыгоравіч Якаўлевіч

Пётр Рыго́равіч Якаўлевіч (21 снежня 1911, Віцебск — 1981, Полацк) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, ганаровы грамадзянін горада Полацка (1979).

Пётр Рыгоравіч Якаўлевіч
Сцяг Першы сакратар Полацкага гаркама КПБ
студзень 1960 — студзень 1971
Сцяг Першы сакратар Віцебскага гаркама КПБ
снежань 1947 — студзень 1950
Нараджэнне 21 снежня 1911(1911-12-21)
Смерць 1981
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1938 года.

З 1928 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 19281971 гадах — рознарабочы, стрэлачнік, праваднік, участковы рэвізор Беларускай чыгункі па Віцебскаму і Полацкаму аддзяленням, другі сакратар Полацкага акруговага камітэта камсамола, першы сакратар Палескага абкама камсамола, у эвакуацыі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, першы сакратар Віцебскага гаркама КПБ, намеснік старшыні Полацкага аблвыканкама, першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ, першы сакратар Полацкага гаркама КПБ. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1971 года.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 6-га і 7-га скліканняў. Член ЦК КПБ (1959—1971), член Рэвізійнай камісіі КПБ (1956—1959), дэлегат XXII з’езда КПСС.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі, пяццю Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Спасылкі правіць