Піліп Мацвеевіч Караткевіч

Піліп Мацвеевіч Караткевіч (14 лістапада 1881, Глуск — 20 сакавіка 1921) — беларускі палітычны дзеяч.

Піліп Мацвеевіч Караткевіч
Дата нараджэння 14 лістапада 1881(1881-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1921(1921-03-20) (39 гадоў)
Род дзейнасці палітык
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю ў 1901 годзе, настаўнічаў. На 1-м Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў (май 1917, Петраград) увайшоў у групу «14-ці беспартыйных» з Беларусі на чале з М. В. Фрунзэ, абраны членам Выканкама Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў. У 1917 годзе старшыня выканкама Бабруйскага павета Савета сялянскіх дэпутатаў, намеснік старшыні Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, узначальваў (з В. Селіванавым) Беларускі аддзел Наркамнаца. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года. У 1918 і 1919 гадах арыштоўваўся нямецкімі і польскімі ўладамі. З 1920 года на педагагічнай рабоце.

Літаратура правіць