Пінтурык’я (варыянт напісання — Пінтурыкія; італ.: Pinturicchio; уласна Бернардзіна дзі Бета (ці дзі Бенедэта) дзі Б’яджа, Bernardino di Betto di Biagio, 1454, Перуджа — 1513, Сіена) — італьянскі жывапісец.

Пінтурык'я
Pinturicchio
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Бернардзіна дзі Бета дзі Б'яджа
Дата нараджэння 1454[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1513(1513-12-11)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Уплыў П’етра Перуджына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
«Партрэт хлопчыка», Дрэздэнская карцінная галерэя, каля 1500

Прадстаўнік умбрыйскай школы кватрачэнта. Вучыўся ў Ф'ярэнца дзі Ларэнца, разам з Рафаэлем — у Перуджына, якому дапамагаў пры стварэнні фрэсак Сіксцінскай капэлы Ватыкана (14811482), а па некаторых даных — яшчэ і ў Бенедэта Капаралі, стваральніка палаца кардынала Пасерыні, пасля распісанага Сіньярэлі. Верагодна, зведаў уплыў і Бенедэта Банфільі, настаўнікі Перуджына. Стаўшы сталым майстрам, Пінтурык’я адмовіўся ад некаторых прынцыпаў Перуджына — аднастайнасці і паважнасці фігур, адзінства часу і месцы, — што збліжае яго хутчэй з Бацічэлі[5].

Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі — Перуджы, Рыме, Арв'ета, Спалета, Сіене. Найбольш вядомыя роспісы — у царкве Санта-Марыя-дэль-Попала, Апартаментах Борджыа і Сіенскім саборы (бібліятэка Пікаламіні). На яго фрэсках часта з’яўляюцца «гратэскі» (элементы расліннага і архітэктурнага арнаменту). Са станковых палотнаў характэрны «Партрэт хлопчыка», які захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі.

Вазары досыць негатыўна адзываецца пра Пінтурык’я, лічачы яго славу недастаткова заслужанай. Акрамя таго, біёграф папракае мастака ў залішнім імкненні дагадзіць замоўцам.

Бенуа адзначае асаблівую дэкаратыўнасць прац мастака: «Кожная фрэска Пінтурык’я паасобку — нешта даволі пуставатае, вельмі наіўнае і ўмоўнае. Аднак у агульным эфекце яркія яго фарбы, багацце золата і вытанчаная арнаментыка, якой ён любіць атачаць свае галоўныя сюжэты, ствараюць чароўнае ўражанне»[6].

Зноскі

  1. а б в Pinturicchio // OPAC SBN Праверана 22 студзеня 2023.
  2. а б BERNARDINO di Betto, detto il Pinturicchio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1967. Праверана 22 студзеня 2023.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Pinturicchio // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Арган Д. История итальянского искусства. М., 1990. — Т. 1. — С. 112
  6. Бенуа А. Н. История живописи. СПб., 1912. — Т. 2. — С. 76.

Літаратура правіць

  • Дрезденская галерея. М., 2005.

Спасылкі правіць