Санта-Марыя-дэль-Попала
Санта-Марыя дэль Попала (італ.: Basilica di Santa Maria del Popolo) — тытулярная царква ордэна аўгусцінцаў у Рыме, размешчана на названым па царкве вялікім п’яцца-дэль-Попала.
Славутасць | |
Санта-Марыя-дэль-Попала | |
---|---|
![]() | |
41°54′41″ пн. ш. 12°28′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Ордэнская прыналежнасць | аўгусцінцы-эрэміты[d] і Order of Friars Minor[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Бача Пантэлі[d] |
Дата заснавання | 1099[2] і 1239 |
Сайт | smariadelpopolo.com |
![]() |
Архітэктура
правіцьБудынак узведзены ў 1472—1477 гадах на аснове раманскай капэлы (капліцы) каля таполі (populus), пабудаванай Папам Пасхаліем II у 1099 годзе паблізу паўночнай брамы Рыма.
Царква пабудавана ў выглядзе лацінскага крыжа, аднак здалёку здаецца цэнтрычнай праз купал, які ўзвышаецца над міжкрыжаваннем, і сіметрыі падкупальнай прасторы (праект Рафаэля Санці). Таму будынак агулам лічыцца помнікам рэнесанснай архітэктуры.
Цяперашні фасад царквы аформлены па праекце Джавані Ларэнца Берніні.
Унутры храм мае тры нефы з чатырма капэламі па кожным баку, трансепт і прэсбітэрый. У перыяд барока былі дададзены статуі ў нішах.
Апсіда і галоўны алтар створаны Даната Брамантэ у 1505—1513 гадах. Карціны ў алтары — Себасцьяна дэль П’ёмба. Фрэска ў консе — Пінтурык’я.
У храме знаходзяцца некалькі капэл, сярод якіх вядома шырокай публіцы па кнізе Дэна Браўна «Анёлы і дэманы» і аднайменным фільме — капэла Кіджы.
-
Ніжняя капэла дэла Роверэ
-
Капэла Кіджы
-
Плафон пэндзля Рафаэля
-
Капэла Чыба
-
Капэла Чэразі
Капэлы
правіцьКапэлу Кіджы спраектаваў Рафаэль для свайго апекуна Агасціна Кіджы. Мазаічнае ўпрыгожанне капэлы таксама створана Рафаэлем, карціны ў алтары — Себасцьяна дэль П’ёмба. Таксама да канца XVI стагоддзя ў царкве знаходзіліся напісаныя для яе Рафаэлем партрэт Папы Юлія II і абраз Мадонна дэль Попала.
Капэлу Чэразі распісвалі майстры ранняга барока — Анібале Карачы і Караваджа. Створаныя Караваджа палотны на тэмы з жыцця Святога Пятра належаць да найбольш значных твораў італьянскага жывапісу XVII стагоддзя.
Капэлу з грабніцамі роду дэла Роверэ ўпрыгожваў жывапісам Пінтурык’я.
Зноскі
- ↑ catalogo.beniculturali.it — 2014.
- ↑ http://www.santamariadelpopolo.it/it/?lang=it
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Марыя-дэль-Попала