Пі́пы (Pipinae) — падсямейства бясхвостых земнаводных падатрада без'языкіх. Адзіны род (Pipa) аб'ядноўвае 5-7 відаў.

Піпы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pipa Laurenti, 1768


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  207433
NCBI  191479
EOL  41279
FW  135377

Апісанне правіць

Даўжыня да 20 см; самкі буйнейшыя за самцоў. Цела шырокае, пляскатае. Морда завостраная. Вочы без павекаў. Пярэднія ногі з 4 доўгімі пальцамі без плавальных перапонак, заднія даўжэйшыя, з 5 пальцамі, злучанымі перапонкай.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў тропіках Паўднёвай Амерыкі. Жывуць у прэсных вадаёмах і каля іх. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне найбольш вывучана ў піпы сурынамскай: яйцы (да 114) з дапамогай самца трапляюць у ячэйкі яйцаклада, які самка выварочвае сабе на спіну. Ячэйкі глыбынёю да 15 мм прыкрыты скурыстымі вечкамі, пад якімі ідзе развіццё яец і фарміраванне апалонікаў, пасля чаго з ячэек выходзяць сфарміраваныя жабяняты, а самка ліняе, мяняючы скуру.

Віды правіць

Літаратура правіць