Пірыдзі́н — гетэраараматычнае злучэнне.

Пірыдзін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне Пірыдзін
Хім. формула C5H5N
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 79,101 г/моль
Шчыльнасць 0,9819 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення −41,6 °C °C
Тэмпература кіпення 115,4 °C °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 110-86-1
PubChem 1049
Рэг. нумар EINECS 203-809-9
SMILES
RTECS UR8400000
ChemSpider 1020
Бяспека
ЛД50 891 мг/кг (мышы, аральна) мг/кг
Таксічнасць Таксічны

Пірыдзін і яго вытворныя — аснова пашыраных у прыродзе пірыдзінавых алкалоідаў (напрыклад, анабазіну, нікаціну) і многіх біялагічна важных злучэнняў (напрыклад, пірыдаксіну).

Уласцівасці правіць

Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам, tкіп 115,4 °C, шчыльнасць 981,9 кг/м³. Змешваецца з вадой і большасцю арганічных растваральнікаў. Слабая аснова. З неарганічнымі кіслотамі ўтварае ўстойлівыя солі, з галагенідамі металаў, аксідамі серы (SO2, SO3), бромам, вадой — комплексныя злучэнні.

Атрымліваюць пераважна з каменнавугальнай смалы, у якой доля пірыдзіну каля 0,08 %.

Выкарыстоўваюць у сінтэзе лекавых сродкаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, як растваральнік, у тым ліку для многіх неарганічных солей.

Таксічны. ГДК пары пірыдзіну ў паветры ~ 5 мг/м³. Пірыдзін дзейнічае на нервовую сістэму, скуру. Па некаторых звестках, пірыдзін выклікае імпатэнцыю і бясплоддзе ў мужчын.

Адзін чалавек памёр пасля выпадковага прыёму паўшклянкі пірыдзіну[1].

Зноскі

  1. Pyridine. IARC Monographs 77. Washington DC: OSHA. 1985. Архівавана 20 верасня 2018.

Літаратура правіць