П’ер Алешынскі (фр.: Pierre Alechinsky; нар. 19 кастрычніка 1927 года, Брусель) — бельгійскі жывапісец, графік, мастак кнігі.

П’ер Алешынскі
фр.: Pierre Alechinsky
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1927(1927-10-19)[1][2][…] (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Nicolas Alquin[d] і Ivan Alechine[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, пісьменнік, ілюстратар, майстар афорту, кераміст
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм, CoBrA, ташызм, абстрактны экспрэсіянізм і лірычная абстракцыя[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць правіць

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх выхадцаў з Расіі. З 1944 па 1948 год вывучаў кніжную ілюстрацыю, друкарскую справу і фотамайстэрства ў Вышэйшай нацыянальнай школе архітэктуры і дэкаратыўнага мастацтва ў Бруселі. У 1945 адкрыў для сябе жывапіс А. Мішо і Ж. Дзюбюфэ. Сам пачаў займацца жывапісам у 1947 годзе. У 1949 годзе далучыўся да авангарднай групы «КОБРА» (К. Датрэмон, К. Апел, А. Ёрн), удзельнічаў у першай і другой выставах групы ў Амстэрдаме і Льежы. Пасля распаду групы пасяліўся ў Парыжы (1951), зблізіўся з колам сюррэалістаў, пазнаёміўся з А. Джакамеці, Б. ван Вельдэ, В. Браўнерам. У 1954 годзе адбылася першая персанальная экспазіцыя Алешынскага ў адной з галерэй Парыжа, у 1955 годзе — у Палацы выяўленчых мастацтваў у Бруселі, у 1958 годзе — у Лондане, у 1960 годзе — на Венецыянскай біенале, дзе ён прадстаўляў Бельгію. У 1960-х гадах Алешынскі перайшоў да больш цякучых матэрыялаў (туш), захапіўся ўсходняй каліграфіяй, зблізіўся з кітайскім жывапісцам Уолесам Тынгам (англ. Wallace Ting), які жыве з ЗША, у 1965 годзе пад яго ўплывам пачаў працаваць акрылавымі фарбамі ў тэхніцы, блізкай да («Сентрал-Парк», 1965). У тым жа годзе Андрэ Брэтон запрасіў Алешынскага ўдзельнічаць у Х Міжнароднай выставе сюррэалістычнага мастацтва.

Зноскі