Паліна Васілеўна Дружына
Паліна Васілеўна Дружына (у дзявоцтве Галачэва; 1 чэрвеня 1927, в. Палоева, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — жнівень 2000[2]) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).
Паліна Васілеўна Дружына | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 2000[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Муж | Міхаіл Афанасьевіч Дружына |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1955 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Я. Віцінга). З 1955 года салістка Беларускай філармоніі, у 1957—1983 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.
Творчасць
правіцьВалодае моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону. Найбольш блізкія ёй ролі лірыка-драматычнага плана. Сярод партый у нацыянальных операх: Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), у класічных — Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любаша, Любава («Царская нявеста » і «Садко » М. Рымскага-Корсакава), Графіня і Паліна, Княгіня («Пікавая дама», «Чарадзейка » П. Чайкоўскага), Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Амнерыс, Ульрыка, Азучэна («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж. Вердзі), Лаура і Сляпая («Джаконда » А. Панк’елі ). У канцэртным рэпертуары творы бел. кампазітараў, кампазітараў-класікаў, бел. нар. песні.
Сям’я
правіцьБыла ў шлюбе са спеваком Міхаілам Дружынам, з якім мела сына Аляксандра, які працаваў на тэхнічных пасадах у Тэатры музычнай камедыі[3].
Зноскі
- ↑ Дружына Паліна Васільеўна - Беларусь у асобах i падзеях
- ↑ Ад Паліны да «Паўлінкі» № 13 (831) 29.03.2008 — 04.04.2008 г(недаступная спасылка)
- ↑ ЛЕТАЮЩИЙ ПЕВЕЦ: МИХАИЛУ ДРУЖИНЕ — 90 ЛЕТ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
Літаратура
правіць- Ракава А. Я. Дружына Паліна Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).