Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў
Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў (4 мая 1919, в. Тоўсты Луг, Суджанскі павет, Курская губерня, РСФСР — 20 сакавіка 1994) — беларускі празаік, перакладчык, публіцыст.
Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 мая 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1994 (74 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вера Дзмітрыеўна Шасцерыкова[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, перакладчык, публіцыст |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Яго бацька, барацьбіт за савецкую ўладу, загінуў у 1919 годзе. Маці пераехала з вёскі на сваю радзіму ў Магілёў[1].
Тут Пётр Шасцерыкоў у 1937 годзе скончыў дзесяцігодку, у 1941 годзе — літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у камуністычны знішчальны батальён пры ЦК КПБ, а са жніўня 1941 года служыў у войсках Міністэрства ўнутраных спраў па ахове чыгункі, з 1944 года — інструктар чырвонаармейскай дывізійнай газеты «За Родину».
Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе — карэспандэнт газеты «Звязда» па Магілёўскай вобласці, затым загадчык аддзела крытыкі газеты (1946—1956), карэспандэнт Беларускага радыё (1961), сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення СП БССР (1961—1971). У 1973—1990 гадах — упаўнаважаны УААП па Магілёўскай вобласці.
Сябра СП СССР з 1952 года.
Памёр 20 сакавіка 1994 года. Пахаваны ў Магілёве на яўрэйскіх могілках[2].
Творчасць
правіцьПершае апавяданне надрукаваў у 1941 годзе (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесці «Камень за камнем» (1955), кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Звени, звонок!» (1957), «Солнечный луч» (1961), «На всю жизнь» (1962), нарыса «А слава тебя найдет» (1964). Зрабіў літаратурную апрацоўку кніг успамінаў «Солдатами были все» (1968, 1978) і «Орлы» (1978). Напісаў тэксты да фотаальбомаў «Магілёў» (1968, 1971, 1977), «Магілёўская вобласць» (1975). У 1979 годзе выйшаў зборнік «Повести и рассказы».
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі[1].
Памяць
правіцьІмя Шасцерыкова носіць адна з вуліц г. Магілёва[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Шасцерыкоў Пётар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.