Раберту Фірміну
Рабе́рту Фірмі́ну Барбо́за ды Аліве́йра[3] або Раберта Фірміна (парт.: Roberto Firmino Barbosa de Oliveira; нар. 2 кастрычніка 1991, Масеё, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Поўнае імя | Раберту Фірміну Барбоза ды Алівейра | |||||||||
Нарадзіўся |
2 кастрычніка 1991[1][2] (29 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 181 см | |||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||
Пазіцыя | атакавалы паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 9 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
Сваю кар’еру Раберту пачаў у клубе «Фігейрэнсі», дзе яго заўважылі прадстаўнікі нямецкага «Гофенгайма». За нямецкі клуб бразілец дэбютаваў 26 лютага 2011 года ў хатнім паядынку 24-га туру супраць «Майнца», які скончыўся паражэннем з лікам 1:2. Бразілец выйшаў на пляцоўку на 75-й хвіліне, замяніўшы Себасцьяна Рудзі.
У лістападзе 2011 года ігрок быў выключаны з асноўнай каманды клуба[4], аднак пазней быў вернуты ў склад. 27 сакавіка 2014 года Раберту падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[5].
24 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фірміну ў англійскі «Ліверпул». Сума трансферу склала 25 млн еўра, што стала адным з найдаражэйшых пераходаў у гісторыі Бундэслігі[6].
ДасягненніПравіць
«Ліверпул»
- Чэмпіён Англіі: 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019
Зборная Бразіліі:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Зноскі
- ↑ Roberto Firmino // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roberto Firmino Barbosa de Oliveira // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Chinedu Obasi dropped from Hoffenheim squad. BBC Sport
- ↑ Roberto Firmino verlängert Vertrag bis 2017. TSG 1899 Hoffenheim
- ↑ «Ливерпуль» объявил о трансфере Фирмино. by.tribuna.com
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце fussballdaten.de (ням.)
- Профіль на сайце weltfussball.de (ням.)
- Профіль на сайце thetopforward.com (ням.)