Рабіна арыя
Рабіна арыя[3] (Sórbus ária) — від дрэў з роду Рабіна сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Рабіна арыя | ||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовае дрэва вышынёй 10-15 метраў або невысокі куст. Святлалюбнае, звычайна расце адзінкава, на добра асветленых участках, аддае перавагу вапнавым глебам.
Лісце рабіны арыя, у адрозненне ад рабіны звычайнай, суцэльнае, круглява-эліптычнае, скурыстае, па афарбоўцы зялёнае зверху і знізу белалямцавае.
Кветкі белыя, буйныя, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці.
Плады чырванавата-аранжавыя, з сопкай мякаццю, ядомыя.
Арэал
правіцьРасліна горна-ляснога пояса Еўропы, а таксама Паўночнай Афрыкі і Малой Азіі. Расце на вышыні ад 500 да 1700 м над узроўнем мора.
Сістэматыка і сінанімія
правіцьСінонімы: Crataegus aria L., Hahnia aria var. majestica Dippel, Pyrus aria (L.) Ehrh., Pyrus aria subsp. rupicola Syme, Sorbus aria f. aurea (Hesse ex Rehder) Rehder, Sorbus aria var. decaisneana (Lavallée) Rehder, Sorbus aria var. majestica (Dippel) C. K. Schneid., Sorbus aria var. salicifolia Myrin, Sorbus rupicola (Syme) Hedl.[4]
Прымяненне
правіцьВыкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў азеляненні і садаводстве. Плады служаць кормам для птушак, людзьмі ў ежу практычна не выкарыстоўваюцца з-за сухога сопкага смаку. Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай справе.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Sorbus aria information from NPGS/GRIN . Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2009. Праверана 4 кастрычніка 2012.
Спасылкі
правіць- Рябина круглолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 5 кастрычніка 2012)