Радыкальны грамадзянскі саюз

Радыкальны грамадзянскі саюз (ісп.: Unión Cívica Radical, UCR) — сацыял-ліберальная палітычная партыя ў Аргенціне. Пазіцыя партыі па коле пытанняў, ад ліберальнай да сацыял-дэмакратычнай. UCR з'яўляецца членам Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Заснавана ў 1891 радыкальнымі лібераламі, яна з'яўляецца найстарэйшай палітычнай партыяй сярод дзеючых у Аргенціне. На працягу многіх гадоў партыя была альбо ў апазіцыі да ўрадаў пераністаў або па-за законам у перыяд ваеннага рэжыму.

Радыкальны грамадзянскі саюз
Unión Cívica Radical
Выява лагатыпа
Лідар Марыё Барлетта
Дата заснавання 26 чэрвеня 1891
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыяльны лібералізм, сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў 42 з 257
Месцаў у Сенаце 17 з 72
Сайт ucr.org.ar
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Партыя была заснавана ў 1891 часткай членаў Грамадзянскага саюза (назва была абрана пад уплывам фракцыі радыкалаў у парламенце III Рэспублікі ў Францыі). Пасля прыняцця ў 1912 годзе закона 8871 аб усеагульным абавязковым выбарчым праве для мужчын партыя рэзка павялічыла сваё прадстаўніцтва ў выбарных органах. У 1916 году лідар (з 1893) партыі Іполіта Ірыгоен быў абраны прэзідэнтам Аргенціны і заставаўся на гэтай пасадзе да 1922 года. У 1922—1928 прэзідэнтам быў яшчэ адзін прадстаўнік РГС Марсела Таркуата дэ Альвеар, які прадстаўляў іншую фракцыю. У 1928 Ірыгоен ізноў стаў прэзідэнтам, але ў 1930 годзе быў зрушаны ў выніку вайсковага перавароту. У 1930—1958 РГС быў найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй у краіне. У 1957 у партыі адбыўся раскол. Вяртанне партыі да ўлады адбылося ў 1958 годзе пасля забароны перанісцкай арганізацыі і спынення праўлення вайскоўцаў. У 1958—1966 два прадстаўнікі дзвюх фракцый РГС, Артура Франдзісі (ад «непрымірымых») і Артура Умберта Льіа (ад «Народнага РГС»), паслядоўна былі прэзідэнтамі Аргенціны. У 1966—1983 партыя знаходзілася ў апазіцыі да пераністаў і вайскоўцаў, некаторы час была забароненая. У 1983 прадстаўнік партыі Рауль Альфансін быў абраны прэзідэнтам Аргенціны, але ў 1989 годзе ён сышоў у адстаўку пасля правалу яго эканамічнай рэформы, які выліўся ў гіперінфляцыю і, як следства, масавыя беспарадкі ў буйных гарадах. У 19992001 прэзідэнтам быў прадстаўнік партыі Фернанда дэ ла Руа, але і ён сышоў у адстаўку з-за эканамічнага крызісу, які пачаўся ў 2001 годзе.

У цяперашні час партыя з'яўляецца найбуйнейшай апазіцыйнай арганізацыяй, аднак яна расколатая па пытанні аб падтрымцы Хустысіялісцкай партыі і Фронту за перамогу прэзідэнта Крысціны Кіршнер, якія належаць да правячага блоку, і яе мужа і папярэдніка Нестара Кіршнера. Так, на прэзідэнцкіх выбарах 2007 года член РГС Хуліа Кобос высунуўся віцэ-прэзідэнтам разам з Крысцінай Кіршнер, хоць на гэтых жа выбарах ад РГС на пасаду прэзідэнта вылучаўся Раберта Лаванам.

1 красавіка 2011 г кандыдатам на пасаду прэзідэнта Аргенціны ад партыі Грамадзянскі радыкальны саюз быў абраны Рыкарда Альфансін, сын Рауля Альфансіна, які займаў пасаду прэзідэнта Аргенціны з 1983 па 1989.

Спасылкі правіць

  1. http://www.socialistinternational.org/viewArticle.cfm?ArticlePageID=931 Праверана 15 сакавіка 2019.