Xplollla1998
Вітанкі
правіцьПрывітанне! Рада бачыць цябе тут, у Вікіпедыі.
Запрашаю на майстар-клас па Вікіпедыі, тады можна будзе вызваліцца ад лабаў па механіцы хутшэй :)
Тут пакуль старонка-чарнавік вашай групы студэнтаў, буду рэдагаваць па меры зменаў. Можаш таксама штосьці змяняць, калі трэба.
Вось тут можаш глянуць інфармацыю, якая можа дапамагчы табе і самому крыху з'арыентавацца ў Вікіпедыі.
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
Калі якія пытанні будуць - пішы у маёй укладцы "Размовы". --Svetit (размовы) 20:34, 19 верасня 2016 (MSK)
Вікі-дапаможнік
правіцьВось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю.
АдуМодуль
правіцьВітаю! Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены.
Залагінься на гэтым сайце (што па спасылцы) таксама пад сваім карыстальнікам.--Svetit (размовы) 00:23, 14 кастрычніка 2016 (MSK)
Як справы?
правіцьВітаю, як справы? Ці патрэбна табе дапамога?--Svetit (размовы) 22:21, 13 лістапада 2016 (+03)
Абвестка
правіцьУ наступны чацвер (22.12) залік для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507 ці 515аб кабінет.
Не тармазі - дароблівай заданне, таму што больш у гэтым годзе мы не пабачымся.--Svetit (размовы) 13:52, 16 снежня 2016 (+03)
Заўвагі
правіцьТабе трэба дадаць зноскі на крыніцы інфармацыі, каб дарабіць заданне.
Калі ты дадаваў з іншага артыкула (перакладаў на бел мову), то паглядзі, якія крыніцы інфармацыі там (з якіх там узятыя гэтыя абзацы тэксту) і скапіруй іх у свой артыкул. Калі гэта кніга - то пішаш назву кнігі, аўтараў.
Паглядзі, як зроблены зноскі на крыніцы ў артыкуле "Другі закон Ньютана" і зрабі па аналогіі.
П.С. Напішы пару словаў пра сябе на сваей старонцы.--Svetit (размовы) 11:10, 22 снежня 2016 (+03)
Яшчэ крыху
правіцьКрыніцу інфармацыі трэба аформіць як зноску. Праз тэг "ref". (Паглядзі артыкул Другі закон Ньютана).
Крыніцы бяруцца на той мове, на якой у арыгінале. калі крыніца на рускай - ты запісваеш яе на рускай, калі на англійска - запісваеш назву, аўтараў на англійскай. Крыніцу не перакладаем, каб потым іншыя ўдзельнікі маглі яе знайсці.--Svetit (размовы) 10:52, 25 снежня 2016 (+03)
Вікі-Летнік 2017
правіцьВітаю, xplollla1998
Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!
Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.
Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)
Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).