Размовы пра Вікіпедыю:Тэрміналогія

Апошні каментар: 1 год таму, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Выява і відарыс

Добра, што з'явіўся такі праект. Прашу падказаць як па-беларуску будзе "дутьевой вентилятор". Таксама ёсць такое пытанне: "дамовая труба" перакладаецца як "комін" (Русско-белорусский словарь: В 3 т. НАН Беларуси, Ин-т языкознания им. Я.Коласа. — 8-е изд. — Мн.: БелЭн, 2002), а ці можна гэтае слова ўжываць не толькі да "трубы" печкі, але і да "дамовых труб" прадпремстваў. Michal

Ну, гэта не праект, а хутчэй такая латка, каб дабро не прападала, пакуль асвоімся з са спецыялізаванымі слоўнікавымі пляцоўкамі... Цалкам РБПТС так не зрабіць. :)
Пра вентылятар — пастаўлена, а з комінамі трэба праверыць. РБПТС разводзіць "коміны" (жылыя) і "трубы" (вытворчыя), і здаецца мне, што гэта штучная выдумка. Пабачым, што ў іншых акад. крыніцах. Yury Tarasievich 15:43, 16 Люты 2008 (UTC)

Правіць і рэдагаваць правіць

 Plaga med, не магу тут пагадзіцца з такім звужэннем сэнсу "правіць". У ЭСБМ правіць -- ёсць сэнс выпраўляць, але перад ім "выконваць, рабіць". А "рэдагаваць" там проста няма, магчыма, памылка алічбоўкі, але нават нічога аднакарэннага. Пры гэтым відавочна, што правіць слова агульнаславянскае нават, а рэдагаваць даволі позняе запазычанне. Таму, па-мойму, няма падстаў ліха перапраўляць правіць на рэдагаваць у інтэрфейсе. Максім Л. (размовы) 22:37, 12 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Тое самае бачым з правіць у ТСБЛМ, правіць можна што заўгодна, нават хамут, а не толькі памылкі. Тое самае ў ТСБМ правіць. Максім Л. (размовы) 22:51, 12 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Яшчэ заўважу, у тлумачальных слоўніках "рэдагаваць" тлумачыцца праз выпраўляць, а "правіць" не тлумачыцца праз рэдагаваць. Максім Л. (размовы) 22:55, 12 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Адказаў на translatewiki.net наконт слоўнікаў. Трэба разумець, што пры складанні ўсіх тэрміналогій на ўсіх мовах, у т.л. і на англійскай, і на рускай, і на беларускай, і на іншых — глядзелі ў тым ліку на тэрміналогію бухгалтараў і галін, якія працуюць з тэкстамі. Як я разумею, нават англійскі тэрмін edit паходзіць з працы выданняў і рэдактараў тэкстаў і потым ён пашырыўся да нейкіх праграмных рэдагаванняў, якія зводзіліся да рэдактуры праграмнага кода. Думаю, што такая пераемнасць павінна ў дадзеным выпадку захоўвацца і ў беларускай мове, а тэрмін рэлагаваць, калі да вышэйпералічанага дадаць яшчэ і ТСБМ і слоўнік Сушы, падыходзіць лепей да рэдагавання артыкулаў і іншых прыкладаў ужывання гэтага тэрміна ў Вікіпедыі. Plaga med (размовы) 23:42, 12 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Дарэчы, адсюль маем слова editor як «рэдактар», таксама з пераемнасці тэрміналогіі. Plaga med (размовы) 00:50, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Пакуль што Вы правіце агульны інтэрфейс выключна паводле ўласнага разумення і ўяўленняў як гэта было, або магло быць. Па-мойму, гэты падыход зусім няслушны. Таксама заўважу наконт перакладаў у Google, Samsung, MS, Telegram, як арыенціры нейкія чаму не, але ці аўтарытэтныя гэта крыніцы для таго як мае быць, не вядома хто там што нарабіў і чаму. Па-мойму, тут пытанняў болей за сапраўды адказаў. Максім Л. (размовы) 11:56, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Пад «уласнае разуменне» можна падвесці і тыя радкі, што ўжо перакладзены ў Вікіпедыі.
Для таго я і перафарматаваў гэтую старонку, каб абмяркоўваць тэрміналогію, аргументаваць яе і прыходзіць да кансэнсусу.
Наконт edit і editor я спаслаўся на слоўнікі, толькі што не спаслаўся на канкрэтныя крыніцы, дзе было б апісана пра гісторыю з’яўлення ІТ тэрміналогіі. Можна над гэтым працаваць. Прашу па магчымасці пісаць канкрэтней і не прыпісваць некаторыя ацэнкі ўсёй пазіцыі цалкам, такія прыёмы дэструктыўны і правакуюць эмацыйную рэакцыю.
Наконт Google, Samsung і Microsoft (апошні трошку ў меншай ступені), тут праекты закрытыя, дзе тэрміналогію распрацоўвалі прафесійныя тэрмінолагі разам з перакладчыкамі. Я лічу, што на іх досвед трэба арыентаваць (але таксама павінен працаваць прынцып «давярай, але правярай», таму тут я бы не сказаў, што ў гэтых крыніц — найвышэйшы ўзровень даверу). Telegram — адкрыты праект, але там арыентаваліся на вышэйпералічаныя кампаніі і ў супольнасці ёсць прафесійныя перакладчыкі са шматгадовым досведам. У выніку маем даволі якасны прадукт. Сам з’яўляюся выхадцам з каманды перакладу Telegram.
Я хоць і адносна новы ў Вікіпедыі, але таксама нагадаю, што тут павінен працаваць прынцып кансэнсусу (ВП:КС), таму прашу не адмаўляць пазіцыі цалкам, бо яна вам проста не падабаецца, трэба рабіць крокі насустрач.
Думаю, што вы падзяляеце са мной мэту: каб інтэрфейс і тэрміналогія ў Праекце паляпшаліся. Plaga med (размовы) 12:24, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Менавіта што кансэнсус мусіць быць. А дзе ён ёсць на вашых актыўныя змены на translatewiki.net? Адзінае, што абмяркоўвалі гэта "карыстальнік", то там і няма кансэнсусу на змену, што не перашкаджае Вам змяняць. Іншае -- "рэдагаваць", "абмеркаванне", магчыма, яшчэ купу чаго -- не было ніякіх прапаноў, проста моўчкі змяняеце. Максім Л. (размовы) 12:30, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Цяпер уверсе маем "Правіць" і "Правіць зыходнік", а побач з раздзеламі "рэдагаваць" і "правіць зыходнік" (відаць вынік працы ініцыятара). Неяк трэба аднастайна.--Weintrauber (размовы) 13:19, 26 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Так, я вярнуў ужо "правіць" назад, але спатрэбіцца каля 10 дзён, каб яно тут з'явілася. Максім Л. (размовы) 15:13, 26 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Пераход у разрад праекта правіць

Я так разумею, што зараз у гэтай старонкі патэнцыял стаць шырокім праектам, які будзе дапамагаць у перакладзе і падтрымкі адзінай тэрміналогіі ў Вікіпедыі.

Думаю, што можна папрацаваць з катэгорыямі тэрміналогій, каб можна было праз вікіпедыю, у тым ліку, арыентавацца ў беларускай тэрміналогіі і яе абгрунтаванні праз вікіпедыю (не блытаць з функцыямі Вікіслоўніка, які дарэчы таксама было б няблага адрадзіць і прывесці ў чалавечы выгляд, бо там усё сумна).

Я так разумею, што трэба перайменаваць старонку тады ў Вікіпедыя:Праект:Тэрміналогія, ці правільна я разумею? Таксама я так разумею, што трэба будзе дадаць нейкае больш падрабязнае апісанне мэтаў праекту і правілаў, чым я займуся. Яшчэ можна было б дадаць які скарот тыпу ВП:ТЭРМ.

Можа спатрэбіцца нейкая рэструктурызацыя праекта для здольнасці да маштабавання.

Чакаю ад супольнасці падтрымкі і ўдзелу.

Таксама асобна можна будзе зрабіць старонку-пераклад en:Wikipedia:Glossary, але я бы надаў такой старонцы трошку іншую назву, чым «Гласарый». На ёй можна было б змяняць жаргон вікіпедыстаў, для ўвахода новых удзельнікаў у супольнасць, таму гэта адрозніваецца па функцыях ад гэтай старонкі. Plaga med (размовы) 00:05, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Праект лепей рабіць, калі плануюцца нейкія доўгатэрміновыя паляпшэнні і выпраўленні. Калі проста старонка для інфармацыі, то можна і пакінуць як ёсць. Магчыма, мае сэнс рабіць у межах Вікіпедыя:Праект:Правапіс. У любым разе, можна рабіць на свой густ згодна з прынцыпам Вікіпедыя:Праўце смела. Ствараць перасылкі з кароткіх назваў таксама можаце смела. Адно, наконт «каб можна было праз вікіпедыю, у тым ліку, арыентавацца ў беларускай тэрміналогіі і яе абгрунтаванні праз вікіпедыю» — звяртаю ўвагу, што вікіпедыя не мусіць ствараць новую рэальнасць, у тым ліку вызначаць, якое слова правільнае, а якое не. У якасці абрунтавання тэрміналогіі вікіпедыя таксама не можа выступаць. Дапушчальна толькі прыводзіць аўтарытэтныя крыніцы для тэрміналогіі, а таксама «для сябе» вызначаць рэкамендаваныя для ўжытку словы.--Artsiom91 (размовы) 16:14, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Размова і абмеркаванне правіць

Яшчэ і "размова" на "абмеркаванне" на translatewiki.net удзельнік  Plaga med змяняе. Напэўна, і яшчэ нешта, няма зараз часу адсочваць. Вось чамусьці вырашыў, што трэба так. Асноўныя паняцці, якія за час праекта склаліся, прынамсі б агалосіць трэба. Ці чагосьці не разумею, і гэтая дзейнасць удзельніка не закране дзейны інтэрфейс Вікіпедыі? Максім Л. (размовы) 12:24, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

talk — размова.
discussion — абмеркаванне.
Спасылаюся тут на слоўнік Сушы 2013. Plaga med (размовы) 12:26, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
А чаму постфактум, можа, агалосіце ўвесь спіс пажаданых Вамі змен супольнасці? Пра кансэнсус Вы ж ведаеце, як вынікае з вышэй Вамі напісанага. Максім Л. (размовы) 12:34, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Па магчымасці ўсё дакументую ў артыкуле з аргументацыяй і спасылкамі. Але за доўгія гады ў Вікіпедыі накапілася столькі супярэчнасцяў і хібаў, што не паспяваеш усё адразу дакументаваць. І каб не тармазіць працу, на мой погляд, прасцей змяніць штосьці і чакаць рэакцыі (напрыклад тут у размовах), бо большая частка маіх змен у тэрміналогіі застаецца ўспрынята пакуль нармальна і не выклікае імгненнай адмоўнай рэакцыі.
У прынцыпе, мне падаецца, што большая частка працы ў Вікіпедыі так і робіцца.
У любым выпадку, прашу спакойна да гэтага ставіцца і пакідаць заўвагі тут на любы тэрмін і на любыя праблемы ў перакладзе. Будзем шукаць кансэнсус пры з’яўленні пытанняў.
Па магчымасці, усё гэта буду ўносіць у табліцу, але буду рады актыўнаму ўдзелу і дапамозе ад іншых удзельнікаў у гэтай справе. І калі ёсць нейкія старыя абмеркаванні тэрмінаў, то на іх было б таксама добра спаслацца, каб лепей разумець, якая праца стаіць за той тэрміналогіяй, якая склалася за гэтыя гады ў Вікіпедыі, каб на гэтай глебе штосьці ўдакладняць і не рабіць працу нанова. Plaga med (размовы) 12:50, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Я некалі рабіў Вікіпедыя:Праект:Правілы, там раздзелы Вікіпедыя:Праект:Правілы#Найменне артыкулаў і правапіс і асабліва Вікіпедыя:Праект:Правілы#Пажаданні па правапісе можна дадаць у тэміналогію. Усё тое што там апісана можна лічыць кансэнсусным, супольнасць гэта ўжывае і супярэчнасцей няма.--Artsiom91 (размовы) 23:32, 15 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Укладанне/загрузка і запампоўванне правіць

Тая ж сітуацыя. Удзельнік вырашыў, што аднакарэннае з помпай слова лепшы варыянт для загрузкі файла ў сховішча, напрыклад. Максім Л. (размовы) 12:50, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Download — спампаваць.
Upload — запампаваць па аналогіі. Тут магу таксама спаслацца на досвед іншых перакладаў.
Прыводзьце, калі ласка не толькі беларускі пераклад, але яшчэ і арыгінальны тэрмін. Plaga med (размовы) 12:52, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Наконт слова «укласці» у мяне пытанні, не разумею, як яно ўзнікла. Калі ёсць абгрунтаванні, я б пачытаў. Plaga med (размовы) 12:53, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Ці не трэба для пачатку ўсё абмеркаваць? load у англійскай зусім не pump, як я разумею, і гэта ў рускай download часта перакладаюць як "закачка", а беларускай то што з гэтага? Ніводзін беларускі слоўнік не дае аднакарэнных словаў з помпай іначай як ў сувязі з вадкасцю і ўжываннем гэтай самай помпы. Наконт кансэнсусу, калі пераклад ужо ёсць і ім карыстаюцца, то пэўна кансэнсус на яго ёсць, а дзе ён на Вашы змены? Добра, калі гэта недзе ўнутры і гэта бачаць рэдкія ўдзельнікі і чытачы, тады ну такое, але ж Вы закранаеце тое, што бачна на кожнай старонцы і што ўжываецца ў розных апісаннях, правілах і парадах. Максім Л. (размовы) 13:07, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Тут трэба пазбягаць аманіміі, бо маем некалькі шырокаўжывальных тэрмінаў:
load, loading, download, downloading, upload, uploading.
Прынята, што тэрмін загрузка — гэта больш пра перамяшчэнне і апрацоўка даных у АП.
Прычым загрузка — гэта працэс і мне не прыходзіць на думку і павярхоўным праглядам ТСБМ не знаходжу такіх адпаведнікаў, якія бы абазначалі прадукт працэсу загрузкі.
Калі адкінуць прыстаўку «за-», то маем незакончанае трыванне і няма адпаведніку для апісання самога працэсу, толькі незакончанае дзеянне.
У той жа час, у выпадку з download і upload вельмі важна:
- Знайсці формы, якія бы апісвалі дзеянне, працэс і прадукт дзеяння.
- Захаваць пераемнасць у напрамку дзеяння (прычым цікавы факт, што ў часы мэйнфрэймаў і тэрміналаў абодва тэрміны мелі зваротны сэнс па накірунку дзеяння).
Ёсць шырокая практыка словаўжывання слова «спампаваць» («запампаваць» па аналогіі ідзе). Спампаваць, як мне падказваюць — калька з рускага слэнгавага «скачать». Але тое, што ў ІТ з адной мовы слэнг уваходзіць у іншыя як тэрміналогія нярэдкая з'ява. Самы яскравы прыклад — англ. слэнг mouse, якое ўвайшло шмат у якія мовы як "мыш".
У пары Спампаваць-ЗАпампаваць заўсёды зразумела якое дзеянне і ў якім кірунку адбываецца паміж двума аб'ектамі (карыстальнікам і аддаленым рэсурсам) у дачыненні трэцяга аб'екта (аб'екта дзеяння) і ўвогуле яно задавальняе тыя крытэрыі, якія я апісаў вышэй.
Розныя сцягнуць-зацягнуць, укласці і г.д. такога не даюць, ды й проста не прыжылося. Таму *пампаваць так трывала і замацавалася ў мове.
Вікіпедыя канечне можа пісаць на сваім старажытным дыялекце, якому ўжо 15 гадоў, але не разумею, у чым сэнс гэтага. Каб людзі паўсюль бачыль адныя тэрміны, звыкаліся да іх, а потым заходзілі ў Вікі і глядзелі на «прывіт з 00-х»? Не думаю, што такі кансерватызм дзесьці прапісаны і з’яўляецца адным з пастулатаў Вікіпедыі. Plaga med (размовы) 18:53, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Ну дык гэта ўсё Ваша прыватнае меркаванне, густаўшчына фактычна. Рабілі б новы пераклад, то яшчэ такое, як зрабілі так і дзякуй, але Вы змяняеце тое, што ёсць і не ў вантробах, а на паверхні інтэрфейсу. І пасля гэтага кажаце пра нейкую замацаванасць недзе? Тут таксама шмат чаго замацавалася ўжо. Усе напісанае вышэй мусіць быць напісана да таго, як змены адбудуцца, калі на іх кансэнсус. А не так, што раптам выяўляецца яно ўжо ўсё перакручана цішком. Максім Л. (размовы) 20:17, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Цяжка.
Калі ёсць няякасная тэрміналогія, то яе трэба па маіх уяўленнях намагацца выпраўляць, асабліва калі гэта тычыцца таго, што вынесена на фасад.
Калі вы бачыце дзесьці густаўшчыну — скажыце канкрэтна дзе, бо так складана весці дыскусію, калі вы абагульваеце.
Я стараюся прыводзіць аргументацыю. У тым ліку часамі спасылаюся на склаўшуюся практыку словаўжывання якую я бачу вакол, бо пастаянна карыстаюся беларускай мовай, аналізую тэрміналогію ў іншых прадуктах, сам перакладаю, абмяркоўваю яе з іншымі перакладчыкамі, якія датычныя да найбуйнейшых праектаў беларускага перакладу, а менавіта: World of Tanks, прадукты Google, Samsung, Microsoft, Telegram іншых перакладаў ад гэтай супольнасці. Гэта найлепшыя прадстаўнікі тэхнічнай беларускай мовы, з якімі Вікіпедыя і далёка не стаіць у адным радзе. Калі для вас гэта густаўшчына, то я тут магу толькі развесці рукамі. Калі знайду нейкую літаратуру — спашлюся на яе.
Беларуская мова існуе не толькі ў Вікіпедыі. Гэта базавае разуменне тэхнічнага моўнага асяроддзя, што яно павінна быць інтуітыўным, пераемным, паслядоўным, зручным для карыстальніка. Да гэтага трэба імкнуцца.
Для мяне аргумент так было 12, 15, ды хоць 20 гадоў — не аргумент, бо за гэты час чамусьці Вікіпедыя не з’яўляецца эталонам якасці інтэрфейсу і перакладу, стайлгайдаў ніякіх няма, дапускаюцца тыповыя памылкі тэхнічнага перакладу. Выкарыстоўваюцца «калі ласка», «вашыя», OK перакладаецца як «Добра», пішацца часамі штосьці, што не мае ніякага дачынення да арыгіналу, некаторыя часткі, які не асіліў перакладчык, выкідваюцца, некаторыя пераклады ўвогуле з памылкамі ў беларускай мове, няма гласарыяў перакладу, некаторыя тэрміны перакладаюцца адвольна, без стандартаў...
Вы можаце і далей заставацца кансерватарам у гэтым пытанні, але гэта не павінна шкодзіць іншым удзельнікам спрабаваць весці працу па паляпшэнні беларускай тэрміналогіі ў Вікіпедыі і прывядзенні яе да нейкіх стандартаў.
Хацеў бы пачуць меркаванні іншых удзельнікаў, бо ўдваёх складана штосьці вырашаць, адчуваю, нібы частка маёй аргументацыі ўлятае ў пустэчу і застаецца без рэакцыі. Бачу, што з другога боку мала памкнення прыйсці да кампрамісу. Plaga med (размовы) 22:15, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Дык калі ласка, хто ж супраць, толькі не моўчкі недзе круціць і потым усе сутыкаюцца з фактам, што хтосьці вырашыў як ім тут слушней жыць) Вы спачатку робіце, потым быццам шукаеце кампраміс, бо вымушана, а варта б наадварот. Па-мойму, зразумела ж кажу які раз. Памылкі гэта іншае, тут пытанняў няма. Вядзецца пра тое, што перароблена проста на свой густ -- правіць/рэдагаваць, удзельнік/карыстальнік, размовы/абмеркаванні, загрузіць/запампаваць -- памылак тут яўна няма. Магчыма, нешта з гэтага і варта змяніць, толькі не аднаасобна гэта робіцца. Паўтараюся. Пра карыстальніка яўна было выказана, што змяняць гэта не трэба, але Вы змяняеце ўсё адно. Гэта так у Вас кампраміс выяўляецца з кансэнсусам разам? Цяжка і праўда. Максім Л. (размовы) 23:32, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Недзе адказваў ужо пра карыстальніка. Пра тэрміналогію я напісаў апошнюю прапанову па кампрамісе, адмоўных рэакцый не было. У падаўляльнай большасці застаецца ўдзельнік. Адзін ці 2 разы пісаў карыстальнік, калі меўся на ўвазе юзер іншых сервісаў (не Вікіпедыя), або незарэгістраваны юзер. Хопіць тыкаць гэтым карыстальнікам і пісаць, што я ўсё ўціхую раблю. Хацеў бы партызаніць — не займаўся бы стварэннем гэтай старонкі і абмеркаваннямі тут. Plaga med (размовы) 01:39, 14 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
"Для мяне аргумент так было 12, 15, ды хоць 20 гадоў", а толькі вышэй Вы пісалі, што "запампаваць" дзесьці замацавалася і таму яго ўжыванне пераважней за "загрузіць". Ну дзіўна ж, тут аргумент, а тут ужо не. Максім Л. (размовы) 23:39, 13 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць
Гаворка не пра гады, а пра шырокую словаўжывальную практыку. Plaga med (размовы) 01:35, 14 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

У нас ужо ёсць змены ў інтэрфейсе -- "Запампаваць файл" на кожнай старонцы і "Журнал запамповак", тое што бачна адразу. Змены зроблены аднаасобна ўдзельнікам  Plaga med. Прычым сам ён не адразу вызначыўся што хоча напісаць, спачатку змяніў на "Журнал запампаванняў", потым на "Журнал запамповак". Ні адзін з гэтых варыянтаў не слоўнікавы. Праўкі зроблены удзельнікам татальна па ўсім інтэрфейсе. --Максім Л. (размовы) 13:17, 20 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Выява і відарыс правіць

Прытым што пытанне малаактуальнае, бо тэхнічна прэфікс Выява: заменены на Файл:, нельга не адкаментаваць. Усё слоўнікі даступныя даюць "відарыс" у даволі вузкім значэнні -- схемы, чарцяжа, як максімум нейкай графікі. Напэўна, такая і этымалогія гэтага слова, бо корань рыс. Апошяе можа і не так, у кожны разе мусім арыентавацца на слоўнікі. Тым часам, "выява" даецца вельмі шырока, як вобраз выяўлены кожным магчымым чынам. Т.б. у т.л. і відэа можа называцца выявай, калі трэба. Як там у Гугла, то ён не аўтарытэт у беларускім мовазнаўстве, гэта яго права давяраць сваім перакладчыкам, хто гэта і якая іх кваліфікацыя нам не вядома. Гэта не той выпадак калі "мова развіваецца" на праўдзе, а толькі ў горшым разуменні гэтага мема. Так во думаю. Максім Л. (размовы) 17:32, 17 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Відарыс — прыватны выпадак выявы, як і малюнак, і рысунак, і інш. --JerzyKundrat (размовы) 20:22, 3 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Настройкі / наладкі / параметры правіць

Ужо і "настройкі" ў інтэрфейсе зменены на "параметры". Не выключана, што з англійскай гэты літаральны пераклад слушней, але ці слушней ён не літаральнасцю, а сутнасцю і зразумеласцю? Не ўпэўнены, хутчэй наадварот. Ці стала больш зразумелым ці зразумелым наогул? Зноў жа зроблена ўсё аднаасобна. Калі ўзяць ТСБЛМ, там "параметр" -- "велічыня, што характарызуе якую-н. асноўную ўласцівасць устройства, сістэмы, машыны або з’явы, працэсу", тады як "настройка" -- "наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спецыяльны тэрмін)", а "наладка" -- "4. прывесці ў парадак, уладкаваць". Дык, у адпаведнасці з гэтым, што ў нас? Як па мне, то пэўна не "параметры", лічу проста шкоднай гэтую праўку. Максім Л. (размовы) 16:13, 22 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Удзельнік / карыстальнік правіць

Наконт "карыстальнік (любы), удзельнік (зарэгістраваны)", а калі нехта ўдзельнічае, не толькі чытае, ананімна, а такіх багата -- ён хто? Падзел па рэгістрацыі хібны. Калі ты удзельнічаеш -- ты удзельнік, не -- можа, і карыстальнік. То-бок практычнасць такога падзелу ёсць, але вельмі вузкая, да карыстальнікаў мы звяртаемся мала дзе, ва Умовах выкарыстання хіба. Што і казалі на ВП:Да перайменавання, запіс для фіксацыі, што абмеркаванне было. Максім Л. (размовы) 16:37, 22 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць

Падзяліцца / абагуліць правіць

У нас share перакладзена як "падзяліцца", між тым днямі была спроба ў адным месцы змяніць на "абагуліць". У слоўніках "абагуліць" толькі ў сувязі з калектывізацыяй і стварэннем калгасаў, як калька рускага "обобществить". Ніяк іншых значэнняў. Мне патлумачыў чалавек, які быў ля вытокаў гэтага слова, як перакладу "share" -- вельмі трэба быў пераходны дзеяслоў і таму сканструявалі такое слова, т.б. гэта неалагізм, які супадае напісаннем з саветызмам-калькай. А цяпер яго прасоўваюць, нехта лічыць удалым. Да таго ж, у нас і так усё агульнае і даступнае, куды яшчэ абагульняць. Па-мойму, "падзяліцца" і сэнсам адпавядае, і яно таксама той самы шуканы пераходны дзеяслоў. Максім Л. (размовы) 18:16, 5 лістапада 2022 (+03)Адказаць

Серабро/Срэбра, Срэбны/Сярэбраны/Срэбраны правіць

Пасля прагляду мной старонкі Вікіпедыя:Заданні для ботаў задаўся пытаннем пра выбар варыянту са слоў «срэбраны», «срэбны», «сярэбраны». У выніку хачу абмеркаваць больш агульныя пытанні тэрміналогіі і яе ўніфікацыі. Прывяду крыху статыстыкі і сваіх думак па тэрміналогіі. Спадзяюся, што гэтае тэма можа дапамагаць у будучых абмеркаваннях для выбару тэрміналогіі.

У якасці корпуса выкарыстоўваецца БN-корпус і ніжэй у дужках будзе прыводзіцца колькасць сустрэч лексемы ў корпусе, а таксама будзе прыведзена статыстыка па слоўніках.

«Срэбраны» (1661 сустрэча ў корпусе) — СБМ, Байкоў-Некрашэвіч, ТСБМ.

«Сярэбраны» (6114) — СБМ, Крапіва, РБМФТТ, БРС, ТСБМ, ТСБЛМ, РБСНАНРБ

«Срэбны» (8769) — СБМ, Крапіва (як сінонім «сярэбраны»), БРС, ТСБМ

У той жа час, дзве з гэтых лексем паходзяць ад лексемы «срэбра», а адна ад «серабро», якія сінанімічны і амаль супадаюць у тлумачальных слоўніках (срэбра крыху шырэй).

«Срэбра» (5977) — СБМ, Крапіва, Байкоў-Некрашэвіч, ТСБМ, ТСБЛМ, БРС, РБСНАНРБ, Гістарычны слоўнік (гл. артыкул «Срэбро»).

«Серабро» (2992) — СБМ, Крапіва, Байкоў-Некрашэвіч, БРС, ТСБМ, ТСБЛМ, РБСНАНРБ.

Прычым у прафесійнай лексіцы выкарыстоўваюцца абедзве лексемы і вытворныя, але «срэбра» і яго вытворныя нібыта сустракаюцца часцей. Нашы класікі таксама выкарыстоўвалі абедзве лексемы, але давалі перавагу «срэбра».

Таксама існуе, напрыклад, вытворнае «срэбраносны» і «срэбраноснасць» (пра пароды) без альтэрнатыў з вытворнай ад «серабро». Зваротная сітуацыя са словам «серабрыць», «серабрысты», «сярэбранік».

Лічу, што трэба выкарыстоўваць лексемы «срэбра» і «серабро» і іх вытворныя, але прыярытэт я бы аддаваў па магчымасці лексеме «срэбра» і яе вытворным ў выпадках, звязаных з самім рэчывам, і «серабро»у выпадках, звязаных з вытворнымі з «срэбра». Гэта прапаноўваецца ў мэтах большай аднастайнасці і паслядоўнасці тэрміналогіі. Наконт прыметніка, я аддаваў бы перавагу лексеме «срэбны», у той жа час, лексеме «срэбраны» лічу вартым аддаваць прыярытэт ніжэй за «сярэбраны». Але гэта не адмаўляе дадатковай працы з энцыклапедыямі і прафесійнай літаратурай, якія павінны граць вырашальную ролю ў выбары тэрміналогіі.--Plaga med (размовы) 20:12, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі праекту «Тэрміналогія».