Размовы пра шаблон:Ці ведаеце вы
1) Можа не перагружаць шаблон і абмежавацца 5-6-цю фактамі? 2) Змяшчэнне гэтага шаблона на ГС вядзе да змены канцэпцыі. Патрэбна некуды перамясціць Выяву дня. Усё больш месца займае Дзень у гісторыі. Акрэсліваюцца перспектывы выбрання Добрых артыкулаў. Вось такія, на мой погляд, праблемныя палі, і з імі патрэбна абавязкова разабрацца. --JerzyKundrat 11:53, 16 верасня 2011 (UTC)
- У выніку мы ў любым выпадку прыйдзем да таго, што на галоўную старонку трэба выносіць не старонку «14 мартастрычніка», а адмысловы шаблон, у якім будзе толькі дзесятак самых важных фактаў, і які будзе пад абаронай ад правак незарэгістраваных удзельнікаў. З нагоды колькасці фактаў для рубрыкі ЦВВ заўвага слушная, улічым на будучыню.---Хамелка / разм. 11:57, 16 верасня 2011 (UTC)
- Тут праблема нават не столькі ў колькасці фактаў (хоць ужо абумоўлівалася, што рубрыка будзе абнаўляцца, калі набярэцца н-ая колькасць фактаў), колькі ў афармленні галоўнай старонкі. Прызнаемся сабе: яна вельмі састарэла не толькі ў візуальным плане, але і ў тэхнічным — таму я ўзяў на сябе працу па перапрацоўцы дацка-чэшскага варыянту афармлення і прапаную яго на замену цяперашняму. Пакуль застаюцца спрэчныя моманты, але ў цэлым структура такая.--Чаховіч Уладзіслаў 14:39, 16 верасня 2011 (UTC)
Каб слупкі на галоўнай старонцы былі роўныя трэба як мінімум 10 фактаў. --Чаховіч Уладзіслаў 10:52, 28 студзеня 2012 (UTC)
Пунктуацыя правіць
...Дзе жыве кускус і дзе ядуць кус-кус - магчыма, лепш дадаць знак пытання? --Microcell 21:14, 30 верасня 2011 (UTC)
Грамыкі правіць
Дарэчы, тое, што сын і бацька аднае нацыянальнасьці, мабыць, ня варта падаваць як нешта сэнсацыйнае. Лепей напрыклад так:
- «Навуковец-афрыканіст, сын беларуса-міністра замежных спраў СССР з’яўляецца ганаровым доктарам Лейпцыгскага ўніверсітэта»
--Renessaince 06:55, 10 кастрычніка 2011 (UTC)
- Справа ў тым, што першапачаткова ў рускім артыкуле было пададзена прозвіша і імя па-беларуску. Справа ў тым, што маці і бацька Анатоля Андрэевіча Грамыкі - беларусы, іх сын - таксама - беларус. --178.124.229.121 06:58, 10 кастрычніка 2011 (UTC)
- Дык што дзіўнага ў тым, што ў бацькоў-беларусаў нарадзіўся сын-беларус? ;) --Renessaince 07:42, 10 кастрычніка 2011 (UTC)
- Здаецца, я зразумеў вашую думку. Тады так:
- Справа ў тым, што першапачаткова ў рускім артыкуле было пададзена прозвіша і імя па-беларуску. Справа ў тым, што маці і бацька Анатоля Андрэевіча Грамыкі - беларусы, іх сын - таксама - беларус. --178.124.229.121 06:58, 10 кастрычніка 2011 (UTC)
- «Навуковец-афрыканіст, ганаровы доктар Лейпцыгскага ўніверсітэта, сын міністра замежных спраў СССР, з’яўляецца этнічным беларусам»
- Праўда, у гэтай фразе, магчыма, перанасычэньне фактамі. --Renessaince 07:49, 10 кастрычніка 2011 (UTC)
Ці так? правіць
Перачытайце
- Заснавальнік сусветнай рэлігіі таксама лічыцца паслядоўнікам іншай сусветнай рэлігіі, і ў яе ў галоўнай кнізе згадваецца нават часцей за ўласнага заснавальніка--Zmicier P. (размовы) 12:27, 13 лютага 2013 (UTC)
Факт правіць
- ... вулкан Алімп на Марсе з'яўляецца самай высокай гарой у Сонечнай сістэме і дасягае вышыні 21 кіламетра, што прыкладна ў 2.5 разы больш за Эверэст. Акрамя таго, ён з'яўляецца суседам яшчэ трох велізарных гор: гары Аскрыйскай, гары Арсія і гары Паўліна.
Можна гэта ўставіць? --Artificial123 (размовы) 09:15, 25 кастрычніка 2013 (FET)
Сюды па традыцыі дадаецца інфармацыя з новых артыкулаў, спасылкі на якія выдзяляюцца шрыфтам. Мне здаецца, што варта, каб радок з інфармацыяй быў лаканічны, каб інфармацыя выражалася адным простым сказам. --JerzyKundrat (размовы) 09:48, 25 кастрычніка 2013 (FET)
- Тады так: "На Марсе ёсць чатыры вялізныя гары: Алімп, Аскрыйская, Паўліна і Арсія." --Artificial123 (размовы) 10:58, 25 кастрычніка 2013 (FET)
Зроблена гл. Вікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/Падрыхтоўка --JerzyKundrat (размовы) 11:02, 25 кастрычніка 2013 (FET)
- Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 11:34, 25 кастрычніка 2013 (FET)
група вышэйшых раслін правіць
Націскаю на спасылку група вышэйшых раслін, атрымліваю:
Унутраная памылка
[V2O1fwpAEK8AAG4LKoIAAAAF] 2016-06-17 08:31:59: Фатальнае выключэнне тыпу "MWException" |
Віталь 11:35, 17 чэрвеня 2016 (MSK)
- Падправіў, як умеў. --JerzyKundrat (размовы) 19:40, 18 чэрвеня 2016 (MSK)