«Разня́» (англ.: Carnage) — камедыйна-драматычны фільм 2011 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага[8], пастаўлены па п’есе Ясміны Рэза «Бог разні». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кейт Уінслет, Крыстаф Вальц, Джодзі Фостэр і Джон Крыстафер Райлі.

РазняM:
англ.: Carnage
Жанр драматычны фільм, камедыйная драма[d] і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Constantin Film[d]
Працягласць 80 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 16 снежня 2011, 24 лістапада 2011[1] і 2011
IMDb ID 1692486
Афіцыйны сайт (англ.)

Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2011 года на Венецыянскім кінафестывалі[9].

Нэнсі і Алан Коўэны прыходзяць у дом Пенелопы і Майкла Лонгстрытаў пасля таго, як іх дзеці пабіліся ў парку. Сын першых, Захары, ударыў Ітана палкай па твары.

Сустрэча праходзіць спакойна, абедзве пары хочуць скончыць справу мірам. Калі Коўэны ўжо збіраюцца сысці, Майкл расказвае ім гісторыю, як выкінуў хамяка на вуліцу. Гэта вельмі здзіўляе Нэнсі, і пара вырашае застацца на кубак кавы. Майкл прыносіць пірог, прыгатаваны яго жонкай, а тая, у сваю чаргу, не хавае гонару за свае кулінарныя вынаходніцтвы і не забывае ўставіць пару слоў пра тое, як пацярпеў яе бедны сын. Алан паводзіць сябе вельмі непаважліва, пастаянна ведучы дзелавыя перамовы па тэлефоне. У рэшце рэшт, гутарка пра выхаванне заходзіць у тупік, пары не могуць прыйсці да кампрамісу. Спакойны тон змяняецца на больш рэзкі. Коўэны зноў вырашаюць сысці, але Лонгстрыты прапануюць яшчэ адну сустрэчу, на гэты раз разам з дзецьмі. Зноў усчынаецца спрэчка, цяпер ужо Алан выказвае моцнае раздражненне і пагаджаецца застацца яшчэ на кубак кавы. Падчас далейшай размовы высвятляецца, што ў Ітана ёсць банда, аднак гэта не асабліва хвалюе Лонгстрытаў. Яны перакананыя ў сваёй праваце. Тым часам Нэнсі становіцца кепска, і яе ванітуе прама на каштоўныя часопісы Пенелопы. Нэнсі і яе мужу прыходзіцца прыводзіць сябе ў парадак, а Майкл з Пенелопай спрабуюць уратаваць часопісы. Пасля навядзення парадку спрэчкі двух семейных пар працягваюцца, і зноў цывілізаванай размовы не атрымоўваецца. Коўэны ў трэці раз збіраюцца сысці, але Лонгстрыты на развітанне абвінавачваюць іх у бескультур’і і няўменні выхоўваць дзяцей. Нэнсі ўспыхвае: яна прыгадвае Майклу, як той выкінуў хамяка, і называе яго жывадзёрам. Новы віток канфлікту прымушае пару чарговы раз вярнуцца. Толькі цяпер размова працягваецца за бутэлькай віскі. Тон размовы становіцца ўсё больш агрэсіўным, пары пачынаюць спрачацца не толькі адна з адной, але канфлікты пачынаюць узнікаць унутры параў. Пытанні аб выхаванні дзяцей перацякаюць у абмеркаванне кожнай асобы. П’яная Пенелопа пачынае плакаць і кідаецца з кулакамі на Майкла, а Нэнсі прапускае келіх за келіхам і, канчаткова захмялеўшы, кідае тэлефон свайго мужа ў збан з вадой. У рэўце рэшт, чацьвёра чалавек канчаткова губляюць прыкметы цывізіраваных людзей і ўзаемна абражаюць адзін аднаго.

У заключнай сцэне мы бачым хамяка, якога выкінуў Майкл — ён жыве на волі. Захары і Ітан гуляюць разам, яны памірыліся без дапамогі бацькоў.

Акцёрскі склад

правіць
   Кейт Уінслет   –   Нэнсі Коўэн
   Крыстаф Вальц   –   Алан Коўэн
   Джодзі Фостэр   –   Пенелопа Лонгстрыт
   Джон Крыстафер Райлі   –   Майкл Лонгстрыт

Узнагароды

правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 20 намінацыямі[10].

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Венецыянскі кінафестываль 31.08—10.09.2011  «Залаты леў» «Разня» Намінацыя
«Малы залаты леў» «Разня» Перамога
Таварыства кінакрытыкаў Бостана[en] 11.12.2011[en] Найлепшы акцёрскі ансамбль[en] «Разня» Перамога [11][12][13]
Спадарожнік 18.12.2011[en] Найлепшы акцёр другога плана[en] Крыстаф Вальц Намінацыя
Найлепшая актрыса другога плана[en] Кейт Уінслет Намінацыя
Залаты глобус 15.01.2012[en] Найлепшая актрыса — Камедыя ці мюзікл[en] Джодзі Фостэр Намінацыя [14]
Найлепшая актрыса — Камедыя ці мюзікл[en] Кейт Уінслет Намінацыя
Кола пісьменнікаў-кінематаграфістаў[en] 13.02.2012[ca] Найлепшы адаптаваны сцэнарый[es] Раман Паланскі, Ясміна Рэза Перамога [15]
Гоя 19.02.2012[en] Найлепшы еўрапейскі фільм «Разня» Намінацыя [16]
Сезар 24.02.2012 Найлепшая адаптацыя[en] Ясміна Рэза, Раман Паланскі Перамога [17]
Давід дзі Данатэла 04.05.2012[it] Найлепшы фільм Еўрапейскага Саюза[en] «Разня» Намінацыя
Сусветная прэмія саўндтрэкаў 20.10.2012 Кінакампазітар года Аляксандр Дэспла Намінацыя [18][19]
Еўрапейская кінапрэмія 01.12.2012 Найлепшая еўрапейская актрыса Кейт Уінслет Намінацыя [20][21]
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Раман Паланскі, Ясміна Рэза Намінацыя
Польская кінапрэмія «Арлы» 04.03.2013[pl] Найлепшая рэжысура[pl] Раман Паланскі Перамога [22]
Найлепшы сцэнарый[pl] Раман Паланскі, Ясміна Рэза Намінацыя
Найлепшая музыка[pl] Аляксандр Дэспла Намінацыя

Крыніцы

правіць
  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 жніўня 2016.
  2. filmportal.de — 2005.
  3. а б в г д е Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 снежня 2016.
  4. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. а б в г Unifrance — 1949. Праверана 29 верасня 2020.
  6. а б в filmportal.de — 2005. Праверана 29 верасня 2020.
  7. https://web.archive.org/web/20200422193457/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/carnage.5754 Праверана 29 верасня 2020.
  8. Carnage (2011) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 мая 2021.
  9. Carnage — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 мая 2021.
  10. Carnage — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 мая 2021.
  11. BSFC Winners 2010s (англ.). Сайт Таварыства кінакрытыкаў Бостана[en]. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  12. Peter Knegt.. ‘The Artist’ Tops Boston Critics Awards; ‘Margaret’ Gets Multiple Runner-Up Prizes (англ.). Сайт «IndieWire[en]» (11 снежня 2011). Праверана 2 кастрычніка 2021.
  13. Steve Pond.. 'The Artist' Named Best Picture by Boston Film Critics (англ.). Сайт «Reuters» (11 снежня 2011). Праверана 2 кастрычніка 2021.
  14. Winners & Nominees 2012 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2017. Праверана 17 мая 2021.
  15. Medallas del CEC a la producción española de 2011 (ісп.)(недаступная спасылка). Сайт Кола пісьменнікаў-кінематаграфістаў[en]. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  16. Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2012 (ісп.). Сайт прэміі «Гоя». Праверана 17 мая 2021.
  17. La Cérémonie des César 2012 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 17 мая 2021.
  18. World Soundtrack Academy Announces 2012 Nominees (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў» (22 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 17 мая 2021.
  19. Alberto Iglesias is 'Film Composer of the Year' at 12th World Soundtrack Awards (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў» (20 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 17 мая 2021.
  20. 26th EUROPEAN FILM AWARDS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 17 мая 2021.
  21. European Film Awards Winners 2012 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 17 мая 2021.
  22. Laureaci wg roku – 2013 (польск.). Сайт прэміі «Арлы». Праверана 17 мая 2021.

Спасылкі

правіць