Адкрыць галоўнае меню

Флай (англ.: Fly) — рака на поўдні Новай Гвінеі. Даўжыня — 1050 км, вадазбор — 76000 км².

Флай
Fly
Fly River.PNG
Выток горы Стар
Вышыня вытоку 3000 м
Вусце заліў Папуа
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 1050 км
Расход вады 6000 м³/с
Вадазбор 76000 км²
Краіна Папуа — Новая Гвінея
Карта басейна Флай
Карта басейна Флай
Commons
У Вікісховішчы ёсць выявы з тэмай:
Флай

ГеаграфіяПравіць

Рака Флай бярэ пачатак у горнай частцы вострава Новая Гвінея, на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. У сярэдняй плыні на працягу каля 100 км утварае натуральную мяжу паміж Папуа — Новая Гвінеяй і Інданезіяй. Мае некалькі буйных прытокаў. У вусці ўтварае шырокую дэльту з пратокамі да 5 - 15 м глыбінёй і мноствам нізінных астравоў, пакрытых алювіяльнымі адкладаннямі.

У рацэ сустракаюцца такія прамысловыя віды рыб, як барамундзі, чорны акунь, луцыян.

ГісторыяПравіць

Дэльта ракі Флай была адкрыта брытанскай экспедыцыяй у 1842 г. У 1876 г. італьянец Луіджы Марыя д'Альбертыс здзейсніў на параходзе "Нява" вандроўку 900 км углыб Новай Гвінеі.

ЭкалогіяПравіць

У 1984 - 2013 гг. рака Флай была забруджана адыходамі горнай прамысловасці. Гэта прывяло да павышэння канцэнтрацыі медзі ў вадзе ў 30 разоў, атручванню людзей і жывёл. Было загублена 1 588 км² лясных тэрыторый.

СпасылкіПравіць