Ракі-пустэльнікі (Paguroidea) — сямейства (або надсямейства) дзесяціногіх ракападобных.
Ракі-пустэльнікі |
Рак-пустэльнік Coenobita clypeatus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Ракі-пустэльнікі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Paguroidea Latreille, 1802
|
|
Даўжыня да 17 см. Брушка пазбаўлена цвёрдага покрыва, часта сустракаецца асіметрыя клюшняў і брушка, некаторыя канечнасці часам недаразвітыя.
Налічваецца каля 40 родаў, 600 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Кормяцца водарасцямі, бентасам, дэтрытам.
Для аховы мяккага брушка звычайна пасяляюцца ў пустых ракавінах бруханогіх мапюскаў, часам у сцёблах бамбуку і інш. Ракавіну носяць з сабою, пры небяспецы цалкам хаваюцца ў яе, а вусце закрываюць клюшняй (адсюль назва). Па меры росту цела мяняюць ракавіну на больш умяшчальную.
Шырока вядомы сімбіёз ракаў-пустэльнікаў з актыніямі і іншымі каралавымі паліпамі, некаторымі многашчацінкавымі чарвямі.