Рак скуры — утварэнне ракавай пухліны на скуры.

Рак скуры
Базаліёма
Базаліёма
МКХ-10 C43.43.-C44.44.
МКБ-10-КМ C43.C44
МКХ-9 172172, 173173
МКБ-9-КМ 173.8[1] і 173.9[1]
МКЗ-А 8010-8720
MedlinePlus 001442
MeSH D012878
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Прадухіленню хваробы спрыяе пазбяганне знаходжання на сонцы і ў салярыях, нашэнне адзення з доўгімі рукавамі, галаўнога ўбору (брыль) і нагавіцаў, нанясенне ахоўнага крэма ад сонечных апёкаў і ўльтрафіялетавага абпраменьвання[2].

Прычыны правіць

Узнікненню хваробы спрыяюць сонечныя апёкі, уздзеянне вугалю, дзёгцю, смалы, крэазоту, злучэнняў мыш'яку і радыю.

Праявы правіць

Хвароба выяўляецца праз шчыльную шышку, вузельчык і паражэнне на скуры, цёмныя паражэнні на далонях, падэшвах i канцах пальцаў рук і ног, бліскучае, васкавіднае, перламутравае ўшчыльненне на твары, вушах i шыі, шчыльны чырвоны вузельчык і плоскае паражэнне з паверхняй, якая лупіцца і пакрылася коркай, змяненне радзімкі і раскеліна на скуры[3].

Зноскі

  1. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  2. Святлана Барысенка. Як перахітрыць рак // Звязда : Газета. — 9 снежня 2009. — № 233 (26591). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  3. Святлана Барысенка. Скрынінг раку // Звязда : Газета. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)