Раланду Фансека

партугальскі футбаліст

Рала́нду Жо́ржы Пі́рыш да Фансека (парт.: Rolando Jorge Pires da Fonseca; нар. 31 жніўня 1985, Сан-Вісенты, Каба-Вердэ) — партугальскі футбаліст кабавердыйскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2018).

Футбол
Раланду
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раланду Жоржы Пірыш да Фансека
Нарадзіўся 31 жніўня 1985(1985-08-31)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 191 см
Вага 81 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1999—2003 Партугалія Кампамаярэншы
2003—2004 Партугалія Белененсіш
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Партугалія Белененсіш 97 (7)
2008—2015 Партугалія Порту 112 (7)
2013   Італія Напалі 7 (0)
2013—2014   Італія Інтэрнацыянале 29 (4)
2015   Бельгія Андэрлехт 6 (0)
2015—2019 Францыя Марсель 90 (6)
2020—2022 Партугалія Брага 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2008 Партугалія Партугалія (да 21) 7 (0)
2009—2018 Партугалія Партугалія 21 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Белененсіш» правіць

Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Кампамаярэншы», адкуль перайшоў у «Белененсіш». 28 жніўня 2004 года ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клубам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а яго каманда перамагла 3:0[3]. У наступных сезонах ён стаў іграком асновы клуба і правёў там яшчэ 4 гады.

«Порту» правіць

15 красавіка 2008 года Раланду, у статусе свабоднага агента, перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4]. У першым жа сезоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Педру Эмануэла, стаўшы іграком асновы каманды, якая перамагла ў чэмпіянаце і Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсвяткаваў перамогу ў Лізе Еўропы.

У чэрвені 2011 года Раланду зацікавілася італьянская «Рома»[5], а пазней і «Мілан». Аднак, у студзені 2013 года ён на правах арэнды стаў іграком «Напалі», а ўлетку таго ж года — «Інтэра». Пазней гуляў у бельгійскім «Андэрлехце».

«Марсель» правіць

31 жніўня 2015 года стаў іграком «Марселя»[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

«Брага» правіць

У лютым 2020 года далучыўся да «Брагі», дзе гуляў да канца сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера правіць

Нягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вердэ, ён ва ўзросце 14 гадоў з сям’ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства і стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадах Раланду гуляў на моладзевых першынствах Еўропы.

З 2009 года ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Порту»:

«Брага»:

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць