Раман Сяргеевіч Давыскіба

беларускі футбаліст

Раман Давыскіба (нар. 31 сакавіка 2001, Салтанаўка, Жлобінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Футбол
Раман Давыскіба
Поўнае імя Раман Сяргеевіч Давыскіба
Нарадзіўся 31 сакавіка 2001(2001-03-31) (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2023 Беларусь Дынама (Мінск) 29 (2)
2022   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 8 (0)
2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 7 (1)
2024— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2020—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ горада Жлобіна, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль, а ў 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 верасня 2020 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Віцебска» (1:0) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2021 стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе дынамаўцаў: спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену.

У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[4]. У складзе салігорскай каманды быў іграком ратацыі, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Шахцёр»[5].

У студзені 2023 года пачаў трэніравацца разам з «Дынама»[6], аднак неўзабаве быў пераведзены ў дубль, дзе і пачаў сезон 2023. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[7] і неўзабаве папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[8].

У снежні 2023 года адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар»[9][10], а ў лютым 2024 года стаў іграком «Гомеля»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2) і забіўшы адзіны гол сваёй каманды.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Дынама   25 0
2019 дубль Дынама   24 7
2020 Д1 Дынама   3 0
2021 Д1 Дынама   26 2
2022 (пач.) дубль Дынама   1 0
2022 Д1 Шахцёр   8 0
2023 (1) дубль Дынама   11 2
2023 (2) Д1 Нафтан   7 1

Крыніцы правіць

  1. https://dinamo-minsk.by/dubliruyushhij-sostav/2023/roman-davyskiba
  2. https://www.pressball.by/footballstat/roman_davyskiba/
  3. Футбол. Даниил Шапко, Роман Давыскиба и Глеб Ровдо продлили контракты с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022.
  4. "Шахтер" арендовал Давыскибу у минского "Динамо" (руск.). football.by (1 красавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  5. Фейжан и Давыскиба покинули "Шахтер" (руск.). football.by (1 снежня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  6. Путило и Давыскиба снова тренируются с минским "Динамо" (руск.). football.by (5 студзеня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  7. Минское "Динамо" рассталось с собственным воспитанником Романом Давыскибой (руск.). football.by (11 ліпеня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  8. Роман Давыскиба стал игроком новополоцкого "Нафтана" (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  9. Игрок "Нафтана" находится на просмотре в казахстанском клубе (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  10. Давыскиба не прошел просмотр в "Кайсаре" (руск.). football.by (7 студзеня 2024). Праверана 22 лютага 2024.
  11. Роман Давыскиба подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (19 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.