Раман Уладзіміравіч (князь валынскі)
Раман Уладзіміравіч (пам. 6 студзеня 1119) — князь валынскі (1118—1119), адзін са старэйшых сыноў Уладзіміра Манамаха.
Раман Уладзіміравіч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
XI стагоддзе |
Смерць |
6 студзеня 1119 |
Месца пахавання | |
Бацька | Уладзімір Манамах |
![]() |
Біяграфія Правіць
У 1117 годзе ўзнік канфлікт паміж Уладзімірам Манамахам і сынам Святаполка Ізяславіча Яраславам, магчымай прычынай чаго быў перавод Манамахам свайго старэйшага сына Мсціслава з Ноўгарада ў Белгарад каля Кіева.
У 1118 годзе Манамах у саюзе з Расціславічамі выгнаў Яраслава з Уладзіміра-Валынскага і пасадзіў на княжанне Рамана Уладзіміравіча. Пасля смерці Рамана (1119) намеснікам Манамаха на Валыні стаў Андрэй Уладзіміравіч.
Сям'я і дзеці Правіць
Жонка (з 11 верасня 1114) — дачка Валадара Расціславіча Перамышльскага.
Звестак пра нашчадкаў няма.