Раман Фёдаравіч Ляпіч
Раман Фёдаравіч Ляпіч (1 ліпеня 1906, в. Бор, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 9 студзеня 1977, Мінск) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Раман Фёдаравіч Ляпіч | |
---|---|
альтэрн.: Раман Фёдаравіч Ляпіч | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1977 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Жонка | Соф’я Пятроўна Ляпіч |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьЗакончыў народную школу. З пачатку 1923 года жыў у Мінску. У 1923—1926 гадах курсант школы міліцыі. У 1926—1928 гадах вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—1931 гадах студэнт літаратурнага факультета Белдзяржуніверсітэта, які скончыў у 1931 годзе. У 1931—1935 гадах у аспірантуры Акадэміі навук БССР.
З 1935 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, працаваў выкладчыкам у ВНУ, пісаў літаратураведчыя артыкулы. З 1938 года дэкан філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута.
Арыштаваны 20 ліпеня 1938 года; 10 кастрычніка 1938 года асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 года працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобласці. Падарваў здароўе; з 1965 года інвалід 2-й групы. У 1968 годзе вярнуўся ў Мінск.
У 1969 годзе рэабілітаваны. Апошні год перад смерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Творчасць
правіцьПрацаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931 г.. Напісаў шэраг артыкулаў, прысвечаных творчасці Я. Коласа, Я. Купалы, І. Гурскага. Перавёў на рускую мову асобныя творы З. Бядулі, П. Галавача, М. Лынькова.
Творчасць
- Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай літаратуры, змешчаных у «Литературной Энциклопедии» і «БСЭ» // Літаратура і мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4—5 (сааўтар Э. Галубок).
- На барыкадах барацьбы за сусьветную гегемонію пралетарскай літаратуры (Першы Усесаюзны зьезд польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў). // Маладняк. Менск. № 10. 1931.
- «Заштопаўшы душы прарэхі…» [Рэц. на кнігу: А. Звонак «Мая Радзіма». Менск. 1935.] // Літаратура і Мастацтва. Менск. 11 лютага 1936.
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.
- Бярозкін Р. Аб «бадзёрых рытмах» Р. Ляпіча. // Літаратура і мастацтва. — Менск, 6 студзеня 1938.
- Самуйлёнак Э. Супраць аглабельнай крытыкі. // Літаратура і мастацтва. — Менск, 22 сакавіка 1936.
- Урупіна Г. М. Ляпіч Раман. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. — Мінск, 1994. — С. 148.
- Махнач Т. М. Ляпіч Раман. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. — Мінск, 1995. — С. 148—149.
- Забыты Раман Ляпіч. // Карлюкевіч А. І векавечны толькі край… — Мінск, 2000. — С. 243—249.
- Ляпіч Раман Фёдаравіч. // Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II. — Мінск, 2003. — С. 48.