Раміль Равільевіч Маскоў
Раміль Равільевіч Маскоў (23 лютага 1945, г. Янгіюль, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.
Раміль Равільевіч Маскоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1945 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Фрунзенскі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Фрунзэ, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1981 г. — мастак-архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчаць
правіцьАсноўныя працы: будынкі культурна-бытавога прызначэння ў Кыргызстане (1973—1975), Рэспубліканскае ўпраўленне пажарнай аховы па вул. Рэвалюцыйнай у Мінску, Дом творчасці Беларускага тэатральнага таварыства ў Астрашыцкім Гарадку (1976-80), інтэр’еры гасцініцы ў Барысаве, рэстарана «Папараць-кветка» ў Маладзечне (1981—1984).
Зноскі
Літаратура
правіць- Москов Ромиль Ровильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)