Раўнамерны рух
Раўнаме́рны рух — разнавіднасць механічнага руху, калі цела (матэрыяльны пункт) пераадольвае аднолькавыя адлегласці за аднолькавыя прамежкі часу.
Пры раўнамерным руху
- велічыня скорасці з’яўляецца пастаяннай велічынёй (яе напрамак можа змяняцца),
- тангенцыяльнае паскарэнне цела роўнае нулю (нармальнае паскарэнне можа адрознівацца ад нуля),
- шлях, пройдзены целам за некаторы адрэзак часу t, складае s = vt, дзе v — велічыня яго скорасці.
Такім чынам, раўнамерны рух можна вызначыць як рух з нязменнай (па велічыні) скорасцю.
Раўнамерны прамалінейны рух
правіцьРаўнамерны прамалінейны рух — такі рух, пры якім скорасць застаецца нязменнай не толькі па велічыні, але і па напрамку. Пры раўнамерным прамалінейным руху
- паскарэнне (як нармальнае, так і тангенцыяльнае) цела роўнае нулю,
- траекторыяй руху з’яўляецца прамая,
- перамяшчэнне цела роўнае пройдзенаму ім шляху.
Адпаведна законам Ньютана, цела рухаецца раўнамерна і прамалінейна тады, калі на яго не дзейнічаюць ніякія знешнія сілы, або дзеянне гэтых сіл з’яўляецца ўзаемна скампенсаваным (раўнадзейная сіла роўная нулю).
Раўнамерны рух па акружнасці
правіцьПры раўнамерным руху па акружнасці цела рухаецца з пастаяннай вуглавой скорасцю адносна восі вярчэння. Пры гэтым велічыня нармальнага паскарэння цела не змяняецца з часам і складае
У выпадку раўнамернага вярчэння цела вакол некаторай восі кожны яго пункт выконвае раўнамернае вярчэнне па акружнасці.
Спасылкі
правіць- Равномерное движение — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі