Урэчнік чырванаваты

від раслін
(Пасля перасылкі з Рдзест чырванаваты)

Урэчнік чырванаваты, Рдзест чырванаваты[3][4][5] (Potamogeton rutilus) — від травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae), распаўсюджаны ва ўмераных рэгіёнах Еўропы. Этымалогія: лац.: rutilus — «рудаваты, рыжаваты, чырванаваты»[6].

Урэчнік чырванаваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton rutilus Wolfg., 1827


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  519522
NCBI  397076
IPNI  603395-1
TPL  kew-308710

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна, 20—40 см вышынёй. Сцябло тонкае, 0,5—2 мм таўшчынёй. Лісце пераважна з чырванаватым адценнем, вузкалінейнае, на верхавіне доўга завостранае, 2,5—7,5 см даўжынёй, жорсткае. Прылісткі зрослыя бакамі. Кветканосы ў 4—6 разоў даўжэй нешматкветкавых суквеццяў. Плады 1,5—2 мм даўжынёй, паўшарападобныя, з выгнутым носікам, без кіля[4].

Распаўсюджанне правіць

Еўропа: Вялікабрытанія, Беларусь, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расія, Румынія, Швецыя, Украіна[7].

Ва Украіне расце ў азёрах — на поўначы Палесся і лесастэпе, зрэдку[4]. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыях Жытомірскай, Кіеўскай і Харкаўскай абласцей[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 391. (руск.) (укр.)
  5. а б Андрієнко Т. Л., Перегрим М. М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
  6. Stevenson, A.; Waite, M. Concise Oxford English Dictionary: Luxury Edition. — С. 1262. — ISBN 9780199601110.
  7. The Euro+Med PlantBase. (англ.)

Спасылкі правіць

  • Рдест красноватый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)