Роальд Эдмундавіч Кнаўэр

Роальд Эдмундавіч Кнаўэр (18 снежня 1937, Свярдлоўск — 29 сакавіка 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.

Роальд Эдмундавіч Кнаўэр
Дата нараджэння 18 снежня 1937(1937-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 2021(2021-03-29) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1961 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, начальнікам аддзела ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Свярдлоўска[1].

З 1974 года — намеснік галоўнага архітэктара Мінска, з 1980-га — начальнік майстэрні, з 1986 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску[1].

Памёр 29 сакавіка 2021 года. Пахаваны 30 сакавіка[2].

Творчасць правіць

Запраектаваў у аўтарскім калектыве студыя каляровага тэлебачання ў Свярдлоўску, жылыя дамы серыі ВТ-20, ВТ-21 з убудаванымі памяшканнямі абслугоўвання, крама «Саўле», рэстаран «Алматы», гасцініца і рэстаран «Ала-Тау», кафэ «Батагоз» у Алма-Аце, генплан 4-га мікрараёна з аб’ектамі жылля і культбыту горада нафтавікоў Новы Узень на паўвостраве Мангышлак (19611974)[1].

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэстаран «Мінск» у Патсдаме (1977), Музей валуноў інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР (1979)[1].

Сям’я правіць

Быў у шлюбе з архітэктаркай Галінай Анатолеўнай Кнаўэр (нар. 1937), меў дачку Альбіну Роальдаўну Кнаўэр[2] (нар. 20.04.1965), дызайнерку інтэр'ераў.

Зноскі

  1. а б в г д Кнауэр Роальд Эдмундович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б ПАМЯТИ МАСТЕРА АРХИТЕКТУРЫ

Літаратура правіць