Галіна Анатолеўна Кнаўэр
Галіна Анатолеўна Кнаўэр (нар. 31 снежня 1937, г. Карабаш, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Галіна Анатолеўна Кнаўэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1937 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія Правіць
Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Свярдлоўска. З 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Правіць
Запраектавала ў аўтарскім калектыве шэраг крам, кафэ, сталовых, друкарню Савета Міністраў КазССР, Казахскую карцінную галерэю імя Шаўчэнкі ў Алма-Аце, гандлёвыя цэнтры ў Цалінаградзе, прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання па вул. Металістаў у Свярдлоўску.
Удзельнічала ў праектаванні Сляпянскай воднай сістэмы (1975—1980), крамы «Радыётэхніка» па вул. Апанскага (1978), устаноў культурна-бытавога абслугоўвання па вул. Сурганава (1980), 9-павярховых жылых дамоў серыі 335 БК, М-464-9 (1980-я гг.).
Сям’я Правіць
Была ў шлюбе з архітэктарам Роальдам Эдмундавічам Кнаўэрам, мае дачку Альбіну Роальдаўну Кнаўэр (нар. 20.04.1965), дызайнерку інтэр’ераў.
Заўвагі Правіць
Літаратура Правіць
- Кнауэр Галина Анатольевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)