Адкрыць галоўнае меню

Роберт Седракавіч Качаран (арм.: Ռոբերտ Սեդրակի Քոչարյան; 31 жніўня 1954, Сцепанакерт, НКАВ, Азербайджанская ССР) — другі прэзідэнт Рэспублікі Арменія з 30 сакавіка 1998 года па 9 красавіка 2008 года. Першы прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

Роберт Качаран
арм.: Քոչարյան Ռոբերտ Սեդրակի
Роберт Качаран
сцяг
2-і Прэзідэнт Арменіі
30 сакавіка 1998 — 9 красавіка 2008
Папярэднік: Лявон Тэр-Петрасян
Пераемнік: Серж Саргсян
сцяг
5-ы Прэм’ер-міністр Арменіі
20 сакавіка 1997 — 9 красавіка 1998
Папярэднік: Армен Саркісян
Пераемнік: Армен Дарбінян
сцяг
1-ы Прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
29 снежня 1994 — 20 сакавіка 1997
Папярэднік: няма
Пераемнік: Леанард Петрасян (в. а.)
Аркадзь Гукасян
сцяг
1-ы Прэм’ер-міністр Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
15 жніўня 1992 — 24 снежня 1994
Папярэднік: не
Пераемнік: Леанард Георгіевіч Петрасян
 
Партыя:
Адукацыя:
Прафесія: Інжынер-электрамеханік
Дзейнасць: палітык, інжынер
Веравызнанне: хрысціянін, вернік Армянскай Апостальскай Царквы
Нараджэнне: 31 жніўня 1954(1954-08-31) (65 гадоў)
Бацька: Седрак Саркісавіч Качаран
Маці: Эма Арсенаўна Аганян
Жонка: Бела Лявонаўна Качаран
Дзеці: сыны: Седрак і Лявон
дачка: Гаянэ
 
Аўтограф: Robert Kocharyan signature.png
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вітаўса Вялікага Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Вялікая стужка Нацыянальнага ордэна Кедра

БіяграфіяПравіць

У 19721974 гг. служыў у Савецкай арміі. У 19751976 гг. працаваў на розных прадпрыемствах у Сцепанакерце і Маскве. У 19771982 гг. вучыўся на электратэхнічным факультэце Ерэванскага політэхнічнага інстытута, атрымаў дыплом з адзнакай. У 19801981 гг. працаваў інжынерам-механікам на Сцепанакерцкім электратэхнічным заводзе. З 1981 г. працаваў на розных пасадах у Сцепанакерцкім гаркаме ВЛКСМ, займаў пасаду другога сакратара Степанакерцкага гаркама ВЛКСМ, з 1986 г. — інструктар Сцепанакерцкага гаркама КПСС. У 19871989 гг. узначальваў партыйную арганізацыю карабахскага шаўковага камбіната. З лютага 1988 г. з’яўляўся адным з лідараў Арцахскага руху, члены якога змагаліся за выхад Нагорна-Карабахскай Аўтаномнай вобласці з Азербайджанскай ССР і яе наступнае ўключэнне ў склад Арменіі. Быў членам групы «Крунк», узначальваў арганізацыю «Міацум» («Далучэнне»).

З 15 жніўня 1992 па 24 снежня 1994 гг. прэм’ер-міністр самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. З 29 снежня 1994 па 20 сакавіка 1997 гг. — першы прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

З 20 сакавіка 1997 па 9 красавіка 1998 гг. прэм’ер-міністр Арменіі.

З 30 сакавіка 1998 па 9 красавіка 2008 гг. Прэзідэнт Арменіі. У 2008 г. армянская апазіцыя на чале з першым прэзідэнтам Лявонам Тэр-Петрасянам, які балатаваўся на чарговых прэзідэнцкіх выбарах, праводзіла ў цэнтры Ерэвана мітынгі, выказваючы незадаволенасць вынікамі галасавання. Акцыі пратэсту выліліся 12 сакавіка 2008 г. ў сутыкненні мітынгоўцаў з сіламі правапарадку, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек, больш за 200 былі параненыя[2].

Крымінальны пераследПравіць

Спецыяльная следчая служба Арменіі 26 ліпеня 2018 г. прад’явіла Качарану абвінавачанне ў гвалтоўным звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў 2008 г. У той жа дзень экс-прэзідэнта краіны дапыталі ў межах крымінальнай справы аб забойствах на пратэстных акцыях апазіцыі 1 сакавіка 2008 г.[3].

У 20182019 гг. Качарана неаднаразова арыштоўвалі і адпускалі па справе 1 сакавіка. Станам на чэрвень 2019 Качаран арыштаваны ў трэці раз[4].

Сям’яПравіць

Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

СпасылкіПравіць