Родная страха

Родная страха — часопіс. Выдаваўся ў жніўні 1921—красавіку 1922 гг. у Вільні на беларускай мове. Выходзіў нерэгулярна. Рэдактар-выдавец Янка Бекіш. Выйшла 7 нумароў.

«Родная страха»
Тып газета
Заснавальнік Янка Бекіш
Выдавец Янка Бекіш
Галоўны рэдактар Янка Бекіш
Заснавана жнівень 1921
Спыненне публікацый красавік 1922
Мова беларуская
Перыядычнасць нерэгулярна
Галоўны офіс Вільня
Тыраж

ТэматыкаПравіць

Закранаў некаторыя актуальныя пытанні заходнебеларускай рэчаіснасці (арт. «Сіла нашай свадомасці» В. Хлёркава, «Аб формах дзяржаўнасці», «Шавінізм і дэмакратыя» Ф. Умястоўскага). Значную ўвагу аддаваў будучаму палітычнаму лёсу Віленшчыны, або т.зв. Сярэдняй Літвы («Справа Віленшчыны і Віленскі сейм» пад крыптанімам «С-к», «Злучэнне Віленшчыны з Рэчайпаспалітай» пад крыптанімам «К.В.», «Фініш тымчасовай Віленшчыны»). У карэспандэнцыях з месцаў асвятляўся стан беларускай школьнай асветы («Беларуская школа і беларускія настаўнікі» пад крыптанімам «К.У.», «Наша справа» пад крыптанімам «С.», «Аб балючай нашай справе» і інш.). Інфармаваў пра публічныя выступленні Б. Тарашкевіча, зняволенне ў віленскую турму Лукішкі М. Гарэцкага, апублікаваў некралог на смерць Ядвігіна Ш. Друкаваў апаваданні Я. Піліпава, В. Пупко, вершы Старога Уласа, Хв. Таракан, народныя творы, запісаныя на Вілейшчыне.

ЛітаратураПравіць