Стары Улас

беларускі пісьменнік, фалькларыст

Стары́ Ула́с[1], сапр.: Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Сівіцкі[1] (22 сакавіка 1865, Валожын — 30 верасня 1939) — беларускі паэт, публіцыст, этнограф.

Стары Улас
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Свой Стары Ўлас, Стары Ўляс і Старый Влас
Дата нараджэння 22 сакавіка 1865(1865-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1939(1939-09-30) (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

 
Дом у Валожыне, у якім жыў Стары Улас

Асірацеў у 9 гадоў, пайшоў працаваць памочнікам кухара да пана. Працаваў кухарам, аб’ездчыкам. Жыў у вёсцы Варняны (цяпер Астравецкі раён), у Вільні. У 1920 годзе пераехаў у вёску Сужаны на Віленшчыне, дзе працаваў у маёнтку ляснічым. Пазней пераехаў у Шашэльгішкі Віленскага павета, дзе займаўся земляробствам.

Творчасць правіць

Дэбютаваў вершамі ў 1907 годзе ў «Нашай Ніве». Змяшчаў свае вершы і вершаваныя апавяданні ў беларускіх дакастрычніцкіх і заходнебеларускіх календарах. Выступаў і як публіцыст. Рабіў вершаваныя апрацоўкі народных легенд і паданняў. Аўтар парадыйна-сатырычнага апавядання «Тры злодзеі» (1912), паэмы «Год беларуса» (1911[2] ці 1910[1]). На творчасці адчуваецца ўплыў фальклорных традыцый[2].

Шэраг вершаў надрукаваны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961), зборніку «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1969). Выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі «Год беларуса» (1990). Рукапісы захоўваюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы[1].

Зноскі

Літаратура правіць