Язэп Піліпавіч Нялепка

пісьменнік
(Пасля перасылкі з Я. Піліпаў)

Язэп Піліпавіч Нялепка (псеўданім: Іван Піліпаў; каля 1879, Касцянёўцы ці станцыя Парэчча Гродзенскага павета — пасля 1922) — беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст.

Язэп Піліпавіч Нялепка
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Іван Піліпаў, І.П., І. Піліпаў, Піліпаў, С. Піліпоў, Язэп П.
Дата нараджэння 1879
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1922
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Касцянёўцах ці на станцыі Парэчча (Гродзенскі раён). Сын дворнага служачага. Сістэматычнай адукацыі не меў. Працаваў тэлеграфістам на станцыі Парэчча, а з 1910 у Вільні. Друкаваўся ў «Нашай ніве» з 1909. Ваяваў на франтах першай сусветнай вайны. У 1914 лячыўся ў пецярбургскай бальніцы. У 1917 дэлегат першага Усебеларускага з'езда. У 1919 карэктар Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. Служыў у беларускім міністэрстве, звольнены ў студзені 1921. Карэктар у газеце «Еднасць», пакінуў пасаду ў кастрычніку 1921. Магчыма, не падзяляў іх поглядаў.

Пісаў вершы, гутаркі, алегарычныя апавяданні-казкі, допісы, артыкулы, таэтральныя рэцэнзіі. Пераклаў з рускай мовы апавяданне М.Палагіна. У 1922 напісаў некралог Ядвігіну Ш. Друкаваўся ў газетах і часопісах (Наша ніва, Вольная Беларусь, Беларуская думка, Рунь, Раніца, Еднасць, Родная страха), календарах.

Пасля 1920 падпісваў творы імем Язэп Піліпаў.

Літаратура правіць

  • Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 5. 1995. Ст. 23-24.
  • I. Нелепко. Разгон Усебеларускаго зьезду
  • Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры
  • Наша думка № 2 — 1921.
  • Беларускія ведамасці № 7 8 — 1921.