Багавіцінавічы або Багавіціны — шляхецкі род герба «Корчак» у ВКЛ.

Багавіцінавічы
Herb Korczak.jpg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Багавіцін

Найбольш вядомыя:

  • Багавіцін (?—?), заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1431 сярод прыхільнікаў вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, магчыма, служыў яму і ў 1440-я гады. Меў сыноў Льва, Богуша і Пятра.
  • Богуш Міхал (?—1503), сын Богуша, пісар літоўскі (1508), намеснік жыжморскі, слонімскі і крамянецкі, маршалак літоўскі (1511), падскарбі земскі (1520).
  • Ян (?—1551), сын Богуша, староста карнялаўскі (1527), драгіцкі (1542), крамянецкі (1548), маршалах каралеўскі (1546).

У дакументах 16 ст. згадваецца каля 20 прадстаўнікоў роду Багавіцінаў, якія займалі розныя павятовыя пасады ў Берасцейскім і Валынскім ваяводствах, у т.л. Вацлаў, пасол соймавы (1589), Андрэй, стольнік валынскі (1596), Міхаіл, маршалах берасцейскі і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8