Роза Маратаўна Турарбекава

Роза Маратаўна Турарбекава (нар. 15 ліпеня 1970, Алматы) — беларускі палітолаг, палітык. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт[1].

Роза Маратаўна Турарбекава
Дата нараджэння 15 ліпеня 1970(1970-07-15) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Павел Усеваладавіч Церашковіч
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 15 ліпеня 1970 года ў г. Алматы (Казахстан). Вучылася ў школе № 69, пасля ў гімназіі № 10[2].

Скончыла ў 1992 годзе Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі, у 1995 годзе аспірантуру КазДУ[1].

У 1997—1998 гадах — намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін Універсітэта «Кайнар» (Казахстан). З 2000 года дацэнтка кафедры міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта[1].

Звольнена з ўніверсітэта ў 2021 годзе ў час шырокамаштабных палітычных чыстак. Тады, паводле яе, у канцы года прыйшлі спісы ў дэканаты факультэтаў усяго ўніверсітэта, у якіх іх былі пазначаныя асобы, якіх трэба звольніць, панізіць на пасадзе або каго трэба выклікаць на прафілактычную гутарку[3].

Працавала запрошаным прафесарам у ЕГУ (Літва)[4]. Даследчыца Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Гісенскага ўніверсітэта імя Юстуса Лібіха (Германія), стыпендыят Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Запрошаны прафесар Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва ў Астане (Казахстан)[5].

Сяброўка міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады 2-га склікання[6].

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар больш за 30 навуковых публікацый і 85 публіцыстычных матэрыялаў. Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародныя адносіны, праблемы рэгіянальнай бяспекі ў Азіі, знешняя палітыка дзяржаў Сярэдняга Усходу і Цэнтральнай Азіі[1].

У шлюбе з беларускім этнографам Паўлам Церашковічам[6].

Зноскі

  1. а б в г Роза Турарбекова. Новый образ страны. Особенности внешней политики Турции в отношении постсоветских стран // Беларуская думка, № 4 — 2012
  2. Роза Турарбекова . OK.RU. Праверана 23 мая 2024.
  3. Свабода, Радыё. Перад выбарамі ў БДУ ідзе новая хваля рэпрэсій супраць выкладчыкаў, — палітоляг Турарбекава . Радыё Свабода (17 студзеня 2024). Праверана 23 мая 2024.
  4. Роза Турарбекова из Минск – профиль автора, статьи и публикации | IPG Journal. www.ipg-journal.io. Праверана 23 мая 2024.
  5. Роза Турарбекова (руск.). Наше Мнение. Праверана 23 мая 2024.
  6. а б Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай . Наша Ніва (3 снежня 2023). Праверана 23 мая 2024.